Умение вышивать присуще зельвенским мастерицам

751 На старонках раённай газеты часта расказваецца пра таленавітых людзей нашага раёна. Мяркуючы па тэлефонных званках, якія паступаюць у рэдакцыю, такія матэрыялы не застаюцца не заўважанымі. Скажам больш, падобныя артыкулы пра землякоў да глыбіні душы кранаюць чытачоў, многія з якіх звяртаюцца з прапановамі напісаць пра сваіх знаёмых, сяброў ці суседзяў. Так, нядаўна нам патэлефанавала жанчына, якая расказала пра сваю суседку-вышывальшчыцу. Яўгенія Папялуха родам са Старога Сяла, але ўжо шмат гадоў жыве ў Зэльве. Яе прафесія зусім не была звязана з мастацтвам. Нягледзячы на гэта, жанчына імкнулася пазнаць сакрэты рукадзелля. Зараз пакоі яе дома ўпрыгожваюць вышытыя льняныя ручнікі, незвычайныя настольныя сурвэткі, ад якіх не адвесці вачэй, арыгінальныя навалачкі на падушкі. З чаго пачалося ваша захапленне, пытаюся ў Яўгеніі Іосіфаўны. –У нашым сяле ўсе жанчыны – заўзятыя рукадзельніцы, – расказвае мая субяседніца. – Амаль у кожнай хаце стаялі кросны. Ткалі па вечарах: хто – ручнікі, хто – ходнікі, дываны ды абрусы. Нам, малым, было цікава пазнаць тэхніку ткацтва. Праўда, за кросны сесці не атрымлівалася – ногі не даставалі да панажоў, ды і сілы ў руках не хапала, каб прыбіць уток. А вось дошчачку падымалі і сачылі за тым, як на льняной аснове з’яўляўся малюнак. Мая мама таксама ўмела ткаць розныя прыгожыя рэчы. Да гэтых пор захоўваю яе дываны. Але больш за ўсё мне падабалася вышыўка. З цікавасцю назірала за тымі, хто з дапамогай іголкі і рознакаляровых нітак ствараў, не пабаюся гэтага слова, сапраўдныя шэдэўры. Мне таксама хацелася авалодаць гэтай справай. Аднак наша сям’я жыла вельмі бедна: каб набыць нават элементарнае мулінэ, не хапала грошай. І толькі калі я пайшла вучыцца, умудрылася зэканоміць і купіла спецыяльную тканіну і ніткі. Сваю першую работу жанчына не толькі помніць, але і беражэ. Тады была мода такая: у інтэрнаце на кожным ложку ляжала падушка, накрытая вышыванай накідкай. Аднакурсніцы прывозілі іх з дому. Яўгенія такой не мела і рызыкнула па-спрабаваць зрабіць сама. Праўда, адразу не атрымалася падабраць неабходную каляровую гаму. Гэта толькі на першы погляд здаецца, што ружа – чырвоная, васілёк – сіні… Калі прыглядзецца, кожная кветка мае шмат адценняў. Перадаць іх на тканіне даволі складана. Любую свабодную ад вучобы хві-ліну дзяўчына право-дзіла за вышыўкай. Так паступова асвоіла ўсе сакрэты рукадзелля. Уменне вышываць спатрэбілася, калі Яўгенія рыхтавала пасаг на вяселле. Замуж выходзіла з багатым прыданым: вышытыя ручнікі на абраз, для сватоў, абрус, пакрывала на ложак. А гэта каштавала не адной бяссоннай ночы. Паступова рукадзельніца ўдасканальвала сваё майстэрства. Займацца любімай справай можа гадзінамі. Больш за ўсё любіць вышываць кветкавыя кампазіцыі. Кажа, што сама прырода падказвае ёй тэмы – трэба толькі пільна прыглядзецца. Напрыклад, жанчыне аднойчы спадабаўся малюнак на шпалерах, і яна вырашыла перанесці яго на тканіну. Часта карыстаецца часопісамі, паштоўкамі. Выручае і дачка, якая прыгожа малюе. Яна малюе цікавыя кампазіцыі на паперы, якія затым маці пераносіць на сурвэткі і абрусы. Не прамінула Яўгенія Іосіфаўна магчымасці, каб не пахваліцца запасам каляровых нітак розных адценняў. За зіму жанчына вышыла тры сурвэткі на стол. Свае работы майстрыха аддае ў падарунак родным і блізкім людзям. Калі жаніла сына і пляменнікаў, выдавала замуж дачку, вялікім попытам карысталіся вясельныя ручнікі. Вышытыя навалачкі “параз’яз-джаліся” далёка за межы Зэльвы. Яўгенія Папялуха валодае і іншымі відамі рукадзелля. Любіць вязаць. У вязаным спіцамі і кручком адзенні гадавала дзяцей і ўнукаў. З задавальненнем займалася рышэлье. Некалі фіранкі на вокны, прасціны абрамлялі рознымі ўзорамі. Для гаспадыні быў гонар мець такія цудоўныя рэчы ў хаце. Зараз, як памяць, ляжаць па-складаныя ў шафе. Дачка таксама захапляецца вязаннем. Яна і дызайнер, і стыліст сваіх мадэляў. Некаторыя рэчы, зробленыя рукамі Валян-ціны, прыемна ўражваюць. Вышыўка, праўда, яе не зацікавіла так, як маці. Затое ўнук часта сядае поруч з бабуляй і з цікавасцю назірае за тым, як тая вышывае. Магчыма, калі падрасце, у яго таксама з’явіцца жаданне паспрабаваць. Так ужо склалася, што Яўгенія Іосіфаўна любіць, каб усяго ў яе было ў запас. У шафе ляжыць не адзін метр канвы і шмат клубкоў мулінэ. Спадзяёмся, што на выставах работ народнай творчасці сярод іншых мы ўбачым і шэдэўры Яўгеніі Папялухі. Людміла ПОПКА.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.