Универсальный «профи». 83-летний

Универсальный "профи". 83-летний

Баляслаў Антонавіч Касавец – на дзявятым дзясятку, але выглядае максімум на семдзесят. Не кожнаму мужчыне так фарціць… Мяркуйце самі, жвавы дзядуля і сёння ўпэўнена кіруе ўласным аўтамабілем і трактарам.

Сцэнарый жыцця Баляслава Касаўца, як гаворыцца, больш чым празаічны: нара-дзіўшыся ў звычайнай вясковай сям’і, малым ужо зведаў цану хлебу. Не да “лірыкі” было і потым – зарабляў,  каб жылося родным не горш за іншых. Так і праляцелі дзясяткі гадоў працы токарам у мясцовым быткамбінаце, пасля – механікам у мехкар’еры. Пры гэтым, нейкай спецыяльнай адукацыі мужчына ніколі не атрымліваў. Да ўсяго прыходзіў сам метадам спроб і памылак, назіраючы за вопытнымі калегамі. Так і стаў спецыялістам. Універсальным.

Стандартны адпачынак “канапа-тэлевізар” і Баляслаў Антонавіч – не сінонімы, хоць герой нашай публікацыі – пенсіянер са стажам. Не ў яго характары і тэмпераменце сядзець без справы. Так, не паспеў ён выйсці на пенсію, як пасыпаліся дзелавыя прапановы. Адна з іх – папрацаваць месяц-другі, пакуль не знойдзецца пастаянны работнік, машыністам кацельні раённага аддзела ўнутраных спраў. Як тут адмовіш лю-дзям, тым больш, што работа блізка – цераз дарогу ад дома?! Згадзіўся, але настолькі ўвайшоў у смак новай справы, што звольніўся толькі два гады назад. 

У 83 гады Баляслаў Антонавіч – бадзёры аптыміст, любіць гумар і захапляецца работай з металам. Мудрагелістыя вырабы – візітка падворка сям’і Касавец. А чаго варты шыкоўны камін і ажурная альтанка, зробленыя рукамі лёгкага на пад’ём “профі”-гаспадара.

Да кожнай справы Баляслаў Касавец падыходзіць рацыянальна. Больш таго, ён – сапраўдны вынаходнік, павучыцца ў якога ёсць чаму. Так, мужчына распрацаваў цэлы механізм: з даху хаты па спецыяльных трубах дажджавая вада сцякае ў вялізную бочку, а потым выкарыстоўваецца для паліву агарода. Ды і на падворку за кошт гэтага ў мокрыя дні не так гразка.     

Хобі мужчыны, перанятае яшчэ ад бацькоў, – пчалярства. У догляд за пчалінымі домікамі на ўласнай міні-пасецы апантаны пен-сіянер укладвае ўсю сваю вялікую добрую душу. Та-му і нядзіўна, што духмяны мёд ад яго пчол з ахвотай раскупляецца людзьмі. Чым не дадатковы заробак для сям’і?!

Жыццё Баляслава Антонавіча, напэўна, мела б другі сюжэт, не сустрэнь ён сваю суджаную – На-дзею Васільеўну. Вяселле маладыя згулялі больш за паўстагоддзя назад і ўжо 56 гадоў дружна кро-чаць разам. Сваімі сіламі паціху нажылі хату і рознае дабро – летнюю кухню, “інамарку”, трактар. Рупяцца і цяпер, шчасце, што ёсць для каго. Два дарослыя сыны ўжо сваіх дзяцей і ўнукаў маюць – ім і дапамагаюць Касаўцы: калі рублём, калі з агарода і сада вырашчанымі дарамі.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.