Ураджэнец Зэльвеншчыны, таленавіты паэт і перакладчык, аўтар дзясятка зборнікаў вершаў Юрка Голуб адзначыў свой 70-ы юбілей на малой радзіме
2 592
Зэльвеншчына дала свету выдатных вучоных, акадэмікаў, медыкаў, пісьменнікаў і паэтаў. Сярод іх – ураджэнец вёскі Горна, зараз – жыхар горада Гродна Юрка Голуб. Малую радзіму ён не забывае, асабліва ў вершаваных радках, і карыстаецца любой магчымасцю сустрэцца з землякамі. Чарговая нагода – 70-гадовы юбілей паэта.
На святочны вечар арганізатары мерапрыемства – бібліятэкары раённай бібліятэкі – запрасілі тых, з кім Юрка Голуб на працягу шэрагу гадоў падтрымлівае цесныя сяброўскія і творчыя сувязі. Гэта яго аднакласнікі, школьныя сябры і настаўнікі, прадстаўнікі былога літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы”, раённай газеты “Праца”, работнікі ўстаноў культуры і адукацыі, паплечнікі па пяры. Размова атрымалася цікавай, змястоўнай і душэўнай.
Першым слова ўзяў сам юбіляр.
– Наконт таго, што трэба абавязкова сказаць і аб чым успомніць, думак падчас падрыхтоўкі да сустрэчы было шмат, – ад-значыў Юрый Уладзіміравіч. – Але, як толькі ўбачыў знаёмыя твары, разгубіўся і ўсё забыў. Спадзяюся, лепшай прадмовай майго выступлення будуць… вершы.
Увазе слухачоў Юрка Голуб прапанаваў некалькі твораў са зборнікаў розных гадоў выдання.
Нечаканым падарункам для сябе госць назваў сустрэчу з людзьмі, якія выручалі яго ў школьны час, а таксама з тымі, каму ён дапамагаў зрабіць першыя крокі ў літаратуру:
– Бачыліся даўнавата, таму ёсць што ўспомніць і аб чым пагаварыць.
Бібліятэкар санаторнай школы Ганна Канановіч прыгадала такі выпадак. Удзельнікамі адной з творчых сустрэч, што часта ладзіліся ў той час ва ўстанове адукацыі, сталі Рыгор Барадулін і Алег Лойка. Пасля таго, як пісьменнікі пазнаёмілі вучняў са сваімі новымі вершамі, ім прапанавалі паслухаць спробы пяра Юрыя Голуба. Уражаныя незвычайнай рыфмай і стылем, вобразнасцю і метафарычнасцю твораў, сталічныя госці сказалі: “Гэты хлопец пойдзе далёка”. Праз пэўны час вершы горненскага юнака з’явіліся на старонках газет і часопісаў: у 1965 го-дзе Юрый паступіў у Беларускі дзяржаўны ўнівер-сітэт і хутка стаў членам знакамітага на ўсю Беларусь літаб’яднання “Узлёт”. Праца на абласной студыі тэлебачання, дзе Юрка Голуб вёў штомесячную перадачу “Гро-дзеншчына літаратурная”, таксама не засталася не заўважанай зэльвенцамі. Бо ў сваіх замалёўках паэт стараўся як мага яскравей паказаць свой край і яго таленавітых лю-дзей. Адна з падобных перадач была зроблена сумесна са Станіславай Прызван. З вялікай удзячнасцю Станіслава Стані-славаўна ўзгадала тыя здымкі. Дарэчы, нядаўна яна і сама пачала пісаць вершы. Адзін з іх вынесла на суд Юркі Голуба і слухачоў.
Менавіта ў Юрыя Уладзіміравіча набіралася паэтычнага вопыту як член літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы”, якое дзейнічала пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ў 70-х гадах мінулага стагоддзя, Таццяна Мананнікава (у тыя гады – Лісіцына. – Аўт.). З трапнай падказкі і лёгкай рукі Юркі Голуба вершы Таццяны пачалі друкавацца на літаратурнай старонцы “Гродзен-скай праўды”, а затым і ў рэспубліканскіх выданнях. Таццяна Міхайлаўна перадала настаўніку прывітанне ад былой літаратурнай суполкі.
Павіншаваць творцу з юбілеем прыйшла і Яніна Шматко, якая доўгі час су-працоўнічала з ім як з паэтам і пастаянным удзель-нікам зэльвенскіх літаратурных сустрэч. Напярэдадні вечарыны жанчыне патэлефанавалі Уладзімір Мазго і Міхась Скобла. Яны прасілі, акрамя пажаданняў моцнага здароўя і творчага натхнення, перадаць юбіляру іх павагу да яго творчасці і асобы. Так, Уладзімір Мінавіч узгадаў, наколькі важкім было слова Голуба ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. І тое, што сёння прозвішча Мазго гучыць у беларускай літаратуры, ёсць значная заслуга Юркі Голуба. А вось Міхась Ула-дзіміравіч назваў нашага земляка самым арыгінальным паэтам Беларусі.
Запрошаныя госці – сябры Валянцін Дубатоўка і Сяргей Чыгрын – як паэты і літаратурныя крытыкі таксама не аспрэчвалі талент Юркі Голуба.
– Гэта Паэт з вялікай літары, з вялікім душэўным пакліканнем, – сказаў Валянцін Яўгенавіч. – Яго паэтычныя радкі не пішуцца, а нараджаюцца. У кожнага твора свой “твар”, свая адметнасць і глыбіня.
Сяргей Чыгрын ад-крыў аўдыторыі Юрку Голуба як перакладчыка: Юрый Уладзіміравіч переклаў шмат твораў з французскай на беларускую мову. Яго асабістыя творы таксама перакладзены на іншыя мовы свету.
А вось Леанід Ган, школьны настаўнік Юркі Голуба па фізічнай культуры, прадставіў паэта ў якасці спартсмена: ка-лісьці Юрка Голуб займаўся гандболам, нават выступаў за першынство школы па ручным мячы…
Свае трапяткія адносіны да роднага краю і людзей юбіляр раз на раз пацвяр-джаў лірычным словам. А калі прыйшоў час развітвацца, Юрка Голуб сказаў: “Гэтае свята стала для мяне адным з лепшых падарункаў лёсу”.
Людміла ПОПКАРаім пачытаць:У Зэльве прайшло свята музыкі і паэзіі «Сакавіны»Сильная традициями, богатая талантами;
Кніжная лаўка кірмашу