У гісторыка-краязнаўчым музеі «Светач» працуе новая выстава

Пад такой назвай напярэдадні Дня настаўніка ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Светач” СШ №3 пачала працаваць новая выстава. Яна мае адметную асаблівасць: на стэндах размешчаны дзіцячыя фотаздымкі настаўнікаў школы. Ствараючы выставу, мы прадугледжвалі дзве мэты. Па-першае, дапамагчы вучням глыбей пазнаць сваіх настаўнікаў. Па-другое, педагогам успомніць дзяцінства, а разам з тым паводзіны, захапленні, школьныя гады. На нашу думку, выста-ва – гэта крок насустрач дзяцей і настаўнікаў да ўзаемапавагі і ўзаемаразумення, творчай і плённай працы. Размешчаныя фотаздымкі не падпісаны, але кожны мае свой нумар. Задача вучняў – адгадаць, каму які належыць. Усе, хто жадае, могуць прыняць удзел у своеасаблівым конкурсе “Пазнай свайго настаўніка”. Для гэтага неабходна апусціць картку з напісаным прозвішчам і іменем педагога пад тым ці іншым нумарам у спецыяльную скрынку. Фотакарткі настаўнікаў размешчаны на сайце музея “Светач” http://muzeysvetoch.blogspot.com.by/. Любы жадаючы можа зайсці і выказаць свае меркаванні, каму з педагогаў школы належыць той ці іншы дзіцячы фотаздымак. Вынікі конкурсу будуць падведзены саветам музея. Лілія СІДОРКА, кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”  СШ  №3.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.