Успех приходит к старательных и настойчивых

Аб тым, што выбярэ прафесію, звязаную з тэхнікай, Алег Цярэнцьеў ведаў яшчэ з дзіцячых гадоў. Прыкладам для яго быў дзядуля, які ўсё жыццё працаваў механізатарам, і бацька-шафёр. 

Да арміі юнак закончыў курсы па падрыхтоўцы вадзіцеляў, што дало яму магчымасць  праходзіць службу ў адпаведнасці са спецыяльнасцю. Пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам-машыністам у Дзятлаўскім раёне, а ў 2007 годзе пераехаў на Зэльвеншчыну. Тут ён і прыняў канчатковае рашэнне жыць у вёсцы і працаваць у адной з лепшых гаспадарак раёна – “Сынкавічы”. Вырашылася і жыллёвае пытанне: сям’і быў выдзелены дом у вёсцы Чырвонае Сяло.

 – У сельскай гаспадарцы не ўсё так бязрадасна, як лічаць многія, – гаворыць Алег Аляксандравіч. –  Тут  можна з задавальненнем працаваць і атрымліваць за гэта добрую заработную плату – было б толькі жаданне. Хоць, шчыра прызнацца, праца вяскоўцаў даволі нялёгкая: напружаны, асабліва ў летні перыяд, графік работ без выхадных, з ранку да позняга вечара, капрызы надвор’я… Затое восенню, калі ўраджай ужо сабраны, палі апрацаваны пад пасевы, так прыемна ўсведамляць, што ва ўсё гэта ўкла-дзена і часцінка тваёй працы.

За Алегам Цярэнцьевым, як прафесіяналам сваёй справы і вельмі адказным  работнікам, замацаваны тры адзінкі тэхнікі: трактар “Беларус-1221”, корма-ўборачныя комплексы “КГ-6” і “КRОNЕ-BIG-X500”. За пэўны перыяд механізатару ўдалося асвоіць усе сельскагаспадарчыя тэхналагічныя аперацыі. Ранняй вясной ён задзейнічаны на ўнясенні мінеральных угнаенняў на палі, затым займаецца перадпасяўной апрацоўкай глебы. Акрамя гэтага, у летні перыяд трактарыст нарыхтоўвае травяныя кармы для буйной рагатай жывёлы. Як толькі пачынаецца масавая нарыхтоўка сена і сенажу, кормаўборачны камбайн “КRОNЕ” Алега Цярэнцьева – першы на сенажаці, і  працуе да тых пор, пакуль не будзе ўбраны на сілас апошні гектар кукурузы. Увесь сезон замацаваная за Алегам Аляксандравічам тэхніка служыць безадказна. А інакш не можа быць, паколькі мужчына адносіцца да яе беражліва.  Кожны год перад пастаноўкай на доўгатэрміновае захоўванне вызначыць усе неабходныя запасныя часткі для рамонту і ў зімовы перыяд займаецца падрыхтоўкай тэхнікі да пачатку земляробчых палявых работ. Доказам яго клапатлівых адносін да механізаваных сродкаў служыць пастаянная спраўнасць 13-гадовага “КГ-6”. 

У апошні час трактарыст дасягае высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў. Так, сёлета ён заняў першае месца сярод механізатараў гаспадаркі па колькасці нарыхтаванай сіласнай масы. На кормаўборачным камбайне “BIG-X500” Алег  Цярэнцьеў нарыхтаваў  23294 тоны сіласнай масы, 8376 тон сенажу і ў якасці дапамогі СВК “Бародзічы” нарыхтаваў яшчэ 1210 тон кукурузы на сілас. Акрамя таго, ім скошана 3785 тон зялёнай травы. За добрасумленную працу і з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Алег Аляксандравіч узнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

Усюды паспявае майстар сваёй справы. Яму ўдаецца ўсё. Чаму? Таму што, перакананы Алег Цярэнцьеў, з любым заданнем можна справіцца, неабходна толькі праявіць стараннасць. А яшчэ –  атрымліваць  задавальненне ад любімай працы. 

   

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.