В проекте «У памяти нет срока давности» рассказываем о жизненном пути учителя Николая Голуба
80лет. У памяти нет срока давности. В 2024 году исполняется 80 лет со Дня освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Юбилейную дату отметит и наш Принеманский регион – восемь десятков лет назад была образована Гродненская область. За этот период на зельвенской земле прошло немало событий, которые уже стали историей. Восстановить их в памяти пытаются поисковые отряды учреждений образования. О самых интересных наработках мы будем рассказывать нашим читателям в своем новом проекте «У памяти нет срока давности».

Шмат гадоў працаваў настаўнікам у Бародзіцкай школе ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік блакады Ленінграда Мікалай Голуб.
У свой час члены савета школьнага музея “Спадчына” сустракаліся з дачкой ветэрана Ліліяй Качук і яго жонкай Яўгеніяй Міхайлаўнай (якая, на жаль, ужо пайшла з жыцця), каб запісаць успаміны пра жыццёвы шлях героя.
– Ён быў вельмі добры чалавек, – першае, пра што ўзгадала жонка ветэрана. – Але жыццё яго было вельмі цяжкім.
Нарадзіўся Мікалай Фаміч у 1918 годзе ў в. Бародзічы ў сям’і пуцейнага рабочага. У 1936 го-дзе закончыў Зэльвенскую сямігодку. З дзіцячых гадоў хлопцу прыходзілася многа працаваць, дапамагаючы бацькам па гаспадарцы. Марыў Коля вучыцца далей, але паколькі грошай у сям’і не хапала, ён не мог працягваць вучобу, таму пайшоў працаваць на чыгунку, як і бацька. Праўда, ён кожны дзень думаў аб тым, як будзе вучыцца далей і дзяліцца сваімі ведамі з другімі. І мара збылася: у пачатку 1940 года Мікалай Фаміч паступіў на настаўніцкія курсы ў Ваўкавыску.На працу яго накіравалі ў вёску Крушына Беластоцкай вобласці. У лістападзе 1940 года юнак быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Служыў у Ленінградзе ў артылерыйскім палку супрацьпаветранай абароны.
Праз дзевяць месяцаў пачалася Вялікая Айчынная вайна. Накіравалі Мікалая ў 194-ы полк 1-га супрацьпаветранага корпуса Ленінграда. Ужо ў першыя дні вайны фашысцкія самалёты парушалі мірнае неба Ленінграда, а восенню 1941 года горад быў узяты ў вогненнае кальцо. Пачалася блакада. Не было таго дня, каб не грымелі гарматы, не ўздрыгвала пад нагамі зямля. Людзі паміралі ад холаду і голаду. Гэта быў страшны час. Але мужнасць і самаадданасць байцоў і жыхароў горада не дапусцілі ворага ў Ленінград.У час блакады, у кастрычніку 1942 года, Мікалай Фаміч цяжка захварэў і быў адпраўлены ў ваенны шпіталь у горад Кунгур.
На лячэнні знаходзіўся пяць месяцаў! Здавалася, здароўе страчана назаўсёды – Мікалай важыў тады толькі 36 кілаграмаў. Але сіла волі і прага да жыцця перамаглі, і хвароба адступіла. Пасля ізноў – фронт, баявыя паходы… Адразу пасля выздараўлення Мікалай Фаміч быў накіраваны на 1-ы Прыбалтыйскі фронт у дзеючую 64-ю брыгаду РГК 1308 артылерыйскага палка. Менавіта ў гэтым палку і працягваўся яго баявы шлях па дарогах вайны. Салдат удзельнічаў у прарыве абароны ворага на шляху да Смаленска, у вызваленні гарадоў Беларусі – Віцебска, Полацка, Гарадка. Затым былі Латвія, Літва, Усходняя Прусія. Удзельнічаў у разгроме Курляндскай групіроўкі ворага ў Літве.
Там і сустрэў 9 мая 1945 года – доўгачаканы Дзень Перамогі.Радзіма высока ацаніла ваенныя заслугі Мікалая Голуба – ён узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За баявыя заслугі”, “За абарону Ленінграда”, “За перамогу над Германіяй”, якія зараз беражліва захоўваюцца дачкой і ўнукамі.
Дэмабілізаваўся Мікалай у маі 1946 года. Вярнуўся ў родную вёску. А ўжо ў жніўні быў прызначаны настаўнікам пачатковых класаў Бародзіцкай школы. Завочна закончыў педагагічнае вучылішча ў Навагрудку. Больш за 30 гадоў ён вучыў грамаце мясцовых хлопчыкаў і дзяўчынак.
За добрасумленную працу М.Ф.Голуб быў адзначаны шматлікімі ганаровымі граматамі і па-дзячнымі пісьмамі. Наш зямляк удастоены нагруднага знака “Выдатнік народнай асветы”, медаля “Ветэран працы”.
У 2004 годзе Мікалай Фаміч указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджаны медалём “В память 300-летия Санкт-Петербурга”.
У вольныя хвіліны Мікалай Фаміч займаўся разьбой па дрэве. У гісторыка-этнаграфічным музеі “Спадчына” нашай школы ёсць шкатулка і пано, зробленыя рукамі гераічнага земляка.
Гэтыя рэчы займаюць ганаровае месца сярод экспанатаў музея.Галоўнай мэты свайго жыц-ця – несці святло ведаў – Мікалай Голуб дасягнуў, нягледзячы ні на якія цяжкасці і выпрабаванні. Яго вельмі любілі вучні і паважалі калегі: ён вучыў сваіх выхаванцаў толькі дабру, справядлівасці і адказнасці за свае ўчынкі.
Кіраўнік гісторыка-этнаграфічнага музея “Спадчына” Бародзіцкай пачатковай школы Галіна Саўко
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены