В агрогородке Бородичи культработники организовали праздник детства
Прыемным акордам апошніх майскіх дзён стала святочнае мерапрыемства ў аг. Бародзічы, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.
Павіншаваць дзетвару з пачаткам летніх канікул прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук і намеснік старшыні па ідэалагіч-най рабоце СВК “Бародзічы” Алег Пучак. Малечы госці пажадалі цікавага і карыснага адпачынку.
Казачныя персанажы за-прасілі хлопчыкаў і дзяўчынак на эстрадную пляцоўку, дзе праходзіў раённы конкурс “Зэльвенскія зорачкі”. Удзел у ім прынялі юныя наведвальнікі гурткоў аматарскай творчасці, якія дзейнічаюць пры ўстановах культуры раёна. Выступленне маленькіх артыстаў ацэньвалася ў некалькіх намінацыях: “Вядучы”, “Саліст-вакаліст” і “Танцавальны калектыў”. Лепшыя выканаўцы атрымалі дыпломы і падарункі.
Хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі наведаць пляцоўку, якую арганізавалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі прадэманстравалі пажарную тэхніку, спецыяльнае абсталяванне, якое выкарыстоў-ваецца пры пажарах, і нават дазволілі падлеткам прымерыць свае касцюмы.
Цікавую забаўляльную праграму малечы падрыхтавалі работнікі культуры. Дзеці былі ў захапленні ад роставых лялек і клоўнаў, якія за-прашалі да ўдзелу ў разнастайных конкурсах. З задавальненнем малеча карысталася спартыўным інвентаром. Працавала і незвычайная пошта – кожны жадаючы мог напісаць сваё запаветнае жаданне і чакаць яго спаўнення.
Радавалі дзетвару і ўсімі любімыя атракцыёны, гандлёвыя кропкі з цацкамі і слодычамі.
Наталля МАЦЮК.