Президент принял отчет об итогах развития страны в первом квартале текущего года

8098

Урад павінен згрупавацца ў вырашэнні задач па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.
Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы справаздачу аб выніках развіцця краіны ў першым квартале бягучага года і мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі.
«У мінулым годзе мы дамовіліся аб развіцці нашай краіны ў бягучым го-дзе. Былі пастаўлены канкрэтныя задачы. Тады мы дамовіліся, што па паўгоддзі дадзім сур’ёзную ацэнку рабоце адпаведных структур, перш за ўсё ўрада, Нацыянальнага банка, службовых асоб, у тым ліку губернатараў, па развіцці Беларусі ў гэтым годзе і выкананні даведзеных заданняў. Першая адсечка – першы квартал. Ён прайшоў. Паўгоддзе – гэта падвядзенне вынікаў з адпаведнымі вывадамі», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Матрыца задач для вертыкалі ўлады ў мяне на стале. Чырвоным колерам абазначана тое, што не выканана. Сіні колер – поспехі ў выкананні планавых заданняў. Гэта матрыца ў цэлым у чырвоным колеры. Хацелася б пачуць тлумачэнні ў сувязі з гэтым, – заявіў Прэзідэнт. – У кожнага перад вачамі павінен ляжаць план развіцця на гэты год. Таму далажыце, як ён выкананы (па выніках першага квартала. заўвага – БелТА). Калі дрэнна, то чаму».
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што па існуючай практыцы за тыя ці іншыя праблемы прынята вінаваціць урад і губернатараў. Разам з тым, лічыць Аляксандр Лукашэнка, сур’ёзную долю адказнасці павінны несці і вышэйшыя службовыя асобы, якія маюць адпаведныя шырокія паўнамоц-твы і статус. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што пры адсутнасці дадатнай дынамікі і вынікаў ім будуць прымацца кадравыя рашэнні.
«Гэта тычыцца ўсіх. У вас яшчэ ёсць квартал для таго, каб згрупавацца і паказаць адпаведныя вынікі. Калі не, прыйдуць іншыя людзі, якія павінны гэтым займацца. Таму збірайцеся разам і дзейнічайце. Калі нехта штосьці не цягне, уносьце неадкладна прапановы. Схавацца за спіну каго б там ні было не атрымаецца», – заявіў беларускі лідар.
Асобна кіраўнік дзяржавы нагадаў аб ролі Адміністрацыі Прэзідэнта як палітычнага штаба Прэзідэнта па ажыццяўленні галоўнага кантролю за работай розных дзяржаўных структур: «Усе рашэнні мною прыняты. Ваша задача – выразна і адназначна дакладваць, што адбываецца і што будзем рабіць. Не зацягваючы, не бюракратызуючы ні адзін з працэсаў, не прапускаючы міма ні адной з талковых прапаноў».
Прэзідэнт таксама адзначыў, што далейшай стратэгіі развіцця Беларусі ў гэтым годзе будуць прысвечаны два важныя мерапрыемствы. Першае – Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу – і другое, самае галоўнае, – Усебеларускі народны сход, дзе будуць канчаткова з улікам існуючага вопыту і дасягнутых вынікаў вызначаны задачы на перспектыву.
Як было даложана на нарадзе, ня-гледзячы на складанасці з выкананнем паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, па шэрагу напрамкаў наме-цілася станоўчая тэндэнцыя. У цэлым сітуацыя ў эканоміцы Беларусі застаецца кіруемай, забяспечваецца макраэканамічная стабільнасць.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць максімальна выкарыстоўваць існуючыя магчымасці па нарошчванні экспарту. Пра наяўнасць рэальнай цікавасці да беларускай прадукцыі ў тым ліку сведчаць вынікі перамоваў Прэзідэнта з замежнымі лідарамі, якія нядаўна прайшлі на палях саміту Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.
На парадку дня застаецца і задача па павышэнні эфектыўнасці на вытворчасцях, зніжэнні выдаткаў. Кіраўнік дзяржавы перасцярог ад магчымага жадання выканаць гэты паказчык за кошт саміх работнікаў у выглядзе звальнення або ўразання сацпакету. Але разам з гэтым нязменнымі застаюцца патрабаванні да падтрымання працоўнай дысцыпліны і прафесіяналізму кадраў на ўсіх узроўнях.
БелТА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.