В детском саду деревни Острово прошел праздник «Волшебница осень»

Цэлы тыдзень у дзіцячым садку вёскі Вострава доўжылася свята   “Чараўніца восень”.  SAM_3761 Кожны дзень тыдня быў прысвечаны залатой пары года. Ладзіліся экскурсіі ў сад, парк, на агарод. Выхавальнікі разам з дашкольнікамі назіралі за надвор’ем, завучвалі вершы і чыталі апавяданні пра восень. А ў адзін з дзён дружна выйшлі на працоўны дэсант, каб прыбраць гульнёвую пляцоўку ад пажоўклай апалай лістоты і нарыхтаваць насенне кветак (на здымку). Да тыдня восені была прымеркавана выстава малюнкаў выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп. Не засталіся ўбаку і бацькі. Разам са сваімі дзецьмі яны таксама падрыхтавалі творчую выставу на тэму “Цуды сада і агарода”. Лепшая работа атрымалася ў Дашы Лосік і яе мамы Людмілы Аляксандраўны. Другое месца вырашана аддаць Дамініцы Вярстак і маме Ірыне Вячаславаўне, трэцяе – Кірылу і Машы Радзіон і Валянціне Міхайлаўне. Граматамі, падзячнымі пісьмамі і сувенірамі быў узнагароджаны кожны з прызёраў. Закончыўся тыдзень восені забавай “Восень – гаспадыня”. Зоя ГЕРМАНОВІЧ, выхавальнік дзіцячага сада вёскі Вострава.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.