В мастерских страда
У майстэрнях гаспадарак – гарачая пара. Тут штодзённа займаюцца рамонтам тэхнікі. Да 1 сака-віка наступнага года трактары і ўвесь прычапны інвентар павінны стаяць на лінейцы гатоўнасці.
Па словах галоўнага інжынера ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Маўчуна сёлета ў большасці сельгаспрад-прыемстваў раёна адышлі ад стэрэатыпу позняга пачатку рамонту тэхнікі. Тут усё залежыць ад узроўню арганізацыі інжынернай службы і падрыхтаванасці гаспадарак. У майстэрнях СВК “Сынкавічы”, “Галынка”, “Караліно”, СГФ “Славацічы” і “Дабраселецкі”, філіяле “Князева” поўным ходам рамантуюцца прычапныя агрэгаты.
–У нашых рамонтнікаў зараз шмат работы, – ад-
значае Валянціна Бублей, якая ўжо шосты год працуе загадчыцай майстэрні в.Ру-дзевічы СГФ “Дабраселецкі”. – На пляцоўцы сваёй чаргі чакаюць два культыватары “АКШ-6”, а ў самой майстэрні слесары Аляксандр Мазоль і Сяргей Санукевіч рамантуюць культыватар “КПС-6”. Рамонтная зона тут невялікая, але цёплая.
Вадзіцелі Аляксандр Крукоўскі і Віктар Міхальчык старанна рыхтуюць свае аўтамабілі да праходжання тэх-нічнага агляду. Сюды ж звезены і ўсе бораны. Каваль Мікалай Бублей і слесар Сяргей Лях кожную з іх уважліва правяраюць, у выпадку неабходнасці, заточваюць і замацоўваюць зубцы, каб не падвялі ў час сяўбы.