В Зельве прошла акция «Наш год – наш выбор»

IMG_8066 Зэльвенцы далучыліся да акцыі ГА “БРСМ” “Наш год – наш выбар”. Выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці на ўчастак для галасавання заклікалі валанцёры гімназіі №1. У цэнтральным скверы прахожым яны раздавалі яблыкі, перавязаныя стужкамі ў колерах нацыянальнай сімволікі. – Яблыкі асацыіруюцца з плёнам работы і дасягненнямі рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама нашай дзяржавы больш чым за 20 гадоў незалежнасці, – расказвае першы сакратар РК ГА “БРСМ” Юлія Рукан. – З даўніх часоў яблык з’яўляецца сімвалам дастатку, міралюбівасці і вечнай маладосці. – Мы маем магчымасць атрымліваць адукацыю, творча развівацца, значыць, можам рэалізавацца ў далейшым жыцці, – сцвярджаюць вучні СШ №2, яны ж удзельнікі інтэрнэт-акцыі “За будучыню незалежнай Беларусі”. Згодна з яе ўмовамі, неабходна было зрабіць здымкі на фоне знакавых аб’ектаў свайго населенага пункта. Школьнікі выбралі паркавую зону і ўстаноўлены каля вадасховішча памятны знак у гонар воінаў Чырвонай Арміі, якія ў чэрвені 1941 года вялі пераправу праз Зальвянку. Фота размешчаны на старонцы “БРСМ Зэльва” УКантакце. Наталля МАЦЮК.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.