В Зельвенском лесничестве работает ёлочный базар

На бягучым тыдні ў лясніцтве пачаў працаваць ёлачны кірмаш. Дрэўцы рознага памеру прывозяць штодзённа, таму выбраць ёсць з чаго нават самаму патрабавальнаму пакупніку.

 


Па словах ляснічага Аляксея Галавача, сёлета нарыхтоўка навагодніх ёлак і сосен вя-дзецца на спецыяльна адведзеных для гэтага чатырох участках. Галоўнае правіла: дрэўца, якое вырасла ў прыродных умовах, павінна мець таварны выгляд. У мінулым годзе пад пасадку саджанцаў ёлкі і сасны было адведзена 40 сотак лясных угоддзяў. Каб выгадаваць дрэва да навагодняга ўзросту, спатрэбіцца не менш чым 5 – 6 гадоў.
– Попыт практычна аднолькавы, як на яловыя, так і сасновыя дрэўцы, – падкрэслівае Аляксей Аляксандравіч.


Адзін з пакупнікоў – Часлаў Іванавіч – расказаў, што кожны год прыязджае на кірмаш, каб купіць лясную прыгажуню. За сваё жыццё, як кажуць, набіў ужо вока, таму адразу выбірае самае прыгожае:
– Сасна доўга не асыпаецца. Адзін год у доме стаяла аж да сакавіка.



Пенсіянерка Крысціна Браніславаўна сёлета вырашыла ўпрыгожыць свой дом кампазіцыяй з яловых галінак. Іх ёй у лясніцтве далі бясплатна.
Яшчэ некалькі сямейных пар расказалі, як можна прадоўжыць тэрмін дамашняга жыцця ёлкі. Для гэтага неабходна ў вадзе, у якой будзе стаяць дрэўца, растварыць адну ці дзве таблеткі аспірыну і некалькі лыжак цукру. Параілі таксама не размяшчаць пушыстую прыгажуню блізка каля батарэі.
Людміла ПОПКА.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.