У яслях-садзе №4 прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Яслі-сад №4 г.п. Зэльва” прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

З выхаванцамі праведзены: “Беларуская гадзіна”, хвілінка-загадак “Загадкі ад Антося”, літаратурная віктарына “Па старонках роднай мовы”. Выхаванцы наведаліся ў “Беларускі пакой”. Для дзяцей і бацькоў была арганізавана выстава “Размаўляем і чытаем па-беларуску”. Дзеці чыталі вершы, спявалі песні і танцавалі выключна пад народную музыку. Мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы сярод выхаванцаў; развіццю цікавасці, выхаванню любові і павагі да роднай мовы. Правядзенне мерапрыемстваў дало магчымасць яшчэ раз напомніць дзецям пра тое, што мы — беларусы, а нашай роднай мовай з’яўляецца беларуская. Наша мова — вялікае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне.

Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Наша ўстанова з’яўляецца беларускамоўнай, і мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Алена ГУБАР

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены