Валянцін Семяняка наведаў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Слонімскага раёна

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхайлавіч Семяняка наведаў святочную праграму «Святло Каляднай зоркі», якая прайшла сёння ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна».

Свята было вясёлым і душэўным, з віншаваннямі і падарункамі, песнямі і конкурсамі, у якіх парламентарый і іншыя ганаровыя госці з задавальненнем паўдзельнічалі.

Валянцін Міхайлавіч сардэчна павіншаваў наведвальнікаў аддзялення з зімовымі святамі і выказаў словы падзякі, павагі і ўдзячнасці калектыву ЦСАН за дабрыню сэрцаў, за клопат, якія яны дораць сваім падапечным з дня ў дзень, а таксама павіншаваў іх з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны, падкрэсліўшы важнасць прафесіі і падзякаваўшы за працу.

Далей у нязмушанай абстаноўцы за кубкам гарбаты госці пагутарылі з калектывам ЦСОН і маладымі прадпрымальнікамі, а ў завяршэнне свята для выхаванцаў аддзялення быў арганізаваны салодкі стол.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены