Вам шах и … мат

Вам шах и ... мат

У рамках круглагадовай спартакіяды па месцы жыхарства сярод дзяцей і падлеткаў на базе СШ №2 прайшлі спаборніцтвы сярод юных шахматыстаў.

Упершыню ў Зэльве прай-шлі спаборніцтвы па веласіпедным арыентаванні сярод вучняў устаноў адукацыі райцэнтра. Гэта даволі  цікавы від спаборніцтваў: удзельнікі не толькі дэманструюць язду на  веласіпедах, але і ўменне арыентавацца на мясцовасці.  

Большасць хлопчыкаў і дзяўчынак ужо прымалі ўдзел у падобных мера-прыемствах, таму добра ведалі магчымасці сваіх сапернікаў. 

Гульні пачаліся адначасова ва ўсіх групах. Нягледзячы на юны ўзрост спартсменаў, шахматныя паядынкі былі даволі захапляльнымі. Ігракі пасля шэрагу паспяховых партый набіралі ачкі і атрымлівалі «пуцёўку» для ўдзелу ў стыкавых гульнях, у час якіх вызначаліся лепшыя з лепшых.

На першай дошцы вынікова сыграў усе партыі Іван Воднік (СШ №3).  Ён паказаў прыгожую гульню, умела будаваў шахматныя камбінацыі. На другой дошцы пераможцам стаў прадстаўнік гэтай жа навучальнай установы Аляксей Латош. 

Сярод дзяўчынак на першай дошцы перамогу атрымала Дзіяна Семянюк (Елкаўская СШ), на другой – Дар’я Несцяровіч (СШ №3).

У стыкавай гульні Аляксей Латош выйграў рашаючую шахматную партыю ў Івана Водніка. Трэцяе месца заняў Аляксандр Шляхтун (Елкаўская СШ). Ён ва ўпартай барацьбе перамог Ілью Глушэню (СШ №2).

У дзяўчынак у фінале за першае месца Дар’я Несцяровіч выйграла  стыкавую партыю ў Дзіяны Семянюк. Трэцяе месца дасталося Вяславе Вішнеўскай (СШ №2).   

У агульнакамандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – прысуджана прадстаўнікам СШ №2, другое – СШ №3, трэцяе – Елкаўскай СШ. 

Пераможцы ўзнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, якія ўручыў дырэктар фізкультурна-аздараўленчага спартыўнага цэнтра Іван Мацюк.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.