Вечар сатыры да 120-годдзя з дня нараджэння К.Крапівы

20160413_093758

У рамках абласной акцыі 2016 года “Чытаем разам” і раённай акцыі «10 юбіляраў, ці Вялікі літаратурны марафон» раённая бібліятэка разам з удзельнікамі літаратурнага клуба “Малюся слову” аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту падрыхтавалі вечар гумару, прысвечаны К. Крапіве, беларускаму пісьменніку, паэту, сатырыку і драматургу. У чытальнай зале для запрошаных была разгорнута выстава-прагляд твораў пісьменніка.

На мерапрыемства былі запрошаны, акрамя вучняў 8-9-х класаў Зэльвенскай гімназіі, загадчык аддзялення дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глушэня Наталля Сяргееўна, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае грамадства інвалідаў” Андрэева Галіна Францаўна, старшыня раённага таварыства інвалідаў па зроку Гурская Яніна Казіміраўна, удзельнікі аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Восень жыцця”, што створана пры раённай бібліятэцы, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, мясцовыя паэты, дырэкцыя раённай бібліятэкі.

Каля сямідзесяці гадоў Кандрат Крапіва працаваў на ніве мастацкай літаратуры. Яго мастацкая зброя – сатыра. Вастрыё сатыры аўтара накіравана супраць двурушнікаў, авантурыстаў, падхалімаў, пляткароў.

Байкі К.Крапівы – самабытная з’ява ў беларускай літаратуры. “Населеныя” мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, валамі, сабакамі, варонамі, зайцамі) яны бічуюць адсталыя людскія звычкі, п’янства, асуджаюць бюракратаў, раскрадальнікаў народных здабыткаў, падхалімаў, крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы.

Як і першы раз, падчас правядзення гэтага ж мерапрыемства ў аддзяленні дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту, чытальнікі цудоўна даносілі да слухачоў байкі сатырыка. Урывак з паэмы “Біблія” напамяць прагучаў з вуснаў Евы Артуравай – пастаяннай удзельніцы бібліятэчных мерапрыемстваў.

У заключнай частцы вечарыны бібліятэкарамі і кіраўніком літаратурнага клуба быў інсцыніраваны ўрывак з камедыі “Брама неўміручасці”.

Творы Кандрата Крапівы перажылі свой час. Нават у сталым узросце ён не пераставаў пісаць Апошнюю сваю “дарослую” п’есу “На вастрыі” К.Крапіва напісаў аж у 86 гадоў, а кніжку для дзяцей “Загадкі дзеда Кандрата” – калі яму пераваліла за 90!

DSCN1949

DSCN1951

DSCN1965

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.