Вековые традиции пожарной службы

Вековые традиции пожарной службы

25 ліпеня раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, як і ўсе аварыйна-выратавальныя падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, адзначаюць 

160 год пажарнай службы.

 

Як усё пачыналася

Як сведчаць архіўныя дакументы, стварэнне пажарнай службы пачалося ў XIV стагоддзі. Менавіта тады ў гарадскіх магістратах сталі ўводзіцца пасады “вогненных старшынь”, у абавязкі якіх уваходзіла кіраўніцтва тушэннем пажараў, а таксама кантроль за захаваннем пажарнай бяспекі населенага пункта. Прафесійная пажарная служба была сфарміравана толькі ў XIX стагоддзі. 

13 ліпеня (25 – па новым стылі) 1853 года ў Мінску была створана першая пажарная часць. Прыблізна ў гэты ж час пажарныя структуры пачалі фарміравацца і ў іншых беларускіх гарадах. З 1861 г. сталі арганізоўвацца добраахвотныя пажарныя таварыствы. 

Менавіта такая пажарная структура з’явілася і ў Зэльве. Першы будынак, у якім размяшчаліся зэльвенскія агняборцы, знаходзіўся па вуліцы Перамогі (зараз там гасцініца). Стварэнне пажарнай службы Гродзеншчыны праходзіла пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення пажарнай аховы НКУС БССР Аляксандра Якаўлева. Яе далейшае станаўленне абарвалася з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. 

Адразу пасля вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў у пасёлку была арганізавана пажарная добраахвотная дружына, якая размяшчалася ў прыстасаваным цагляным будынку па вуліцы 17 Верасня. Былі ўзведзены драўляная пажарная каланча і гараж. У 1949 годзе на базе дружыны была створана пажарная гарадская каманда.

 Вось як расказвае аб тых далёкіх падзеях ветэран Вялікай Айчыннай вайны і пажарнай службы Васілій Лойка:

 – У пажарную каманду я прыйшоў пасля дэмабілізацыі, у 1948 годзе. Мяне назначылі начальнікам каравула. Ва-дзіцелем служыў таксама былы франтавік Мікалай Генюш. Пасляваенны час быў вельмі неспакойны. У раёне дзейнічалі банды, якія забівалі людзей, падпальвалі дамы і іншыя пабудовы. Часта пажары ўзнікалі па прычыне парушэнняў правіл бяспекі самім насельніцтвам, а таксама ў выніку маланак. Бывала за змену, асабліва ў летні перыяд, мы рабілі па некалькі баявых выездаў. Патушым пажар у адным месцы, а праз некаторы час ачаг узгарання ўзнікае ў іншым. Бывалі такія вялікія пажары, што самі справіцца не маглі. Тады на дапамогу выклікалі пажарных з Ваўкавыска, Слоніма, Мастоў.

Да 1955 года зэльвенскую пажарную каманду ўзначальваў Сцяпан Іконнікаў. Затым начальнікам быў Міхаіл Лісіцын. 

У 1956 годзе раённая пажарная служба пераехала ў новы будынак. Старую “полуторку” з мотапомпай змяніў спецыяльны пажарны аўтамабіль ГАЗ-51 з ёмістасцю для вады.

У 1966 годзе на базе пажарнай 

каманды была створана зэльвенская ППЧ-1 (прафесійная пажарная часць №1). У яе штат уваходзілі начальнік, 8 пажарных і раённы пажарны інспектар, які падпарадкоўваўся начальніку ад-дзела ўнутраных спраў. З 1972 па 1974 гг. раённую пажарную службу ўзначальваў Васілій Бончанка, з 1974 па 1986 гг. – Васілій Лойка.

У канцы 90-х адбыліся значныя змены ў дзейнасці пажарнай службы – усе яе часці, у тым ліку і зэльвенская, сталі ваенізаванымі. На змену ветэранам прыйшло маладое пакаленне. Ля вытокаў ваенізаванай пажарна-выратавальнай службы раёна стаяў Эдуард Нужкоў. Праз год у вв. Цяглевічы, Караліно, Снежная, Падгрушаны былі створаны асобныя пасты. 

У 1998 г. адбылася чарговая рэарга-нізацыя пажарнай службы рэспублікі – створана Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усе раённыя службы краіны былі пераве-дзены ў падначаленне гэтай структуры. 

 

Выратаваць! Захаваць!Дапамагчы! 

Вековые традиции пожарной службы

 

Сёння раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях дзейнічае як добра наладжаны механізм. Выратавальнікі-пажарныя гатовыя ў любую хвіліну ліквідаваць пажар і надзвычайную сітуацыю, прыйсці на дапамогу людзям, трапіўшым у цяжкае становішча. 

– Дзейнасць аддзела ў бягучым го-дзе, як зрэшты і заўсёды, накіравана на стабілізацыю абстаноўкі з пажарамі і гібеллю на іх людзей, а таксама павышэнне ўзроўню абароны грамадзян ад надзвычайных сітуацый, – расказвае часова выконваючы абавязкі началь-ніка РАНС Сяргей Бурдук. – Усяго ў нас працуюць 60 чалавек. Кожны дасканала валодае ўсімі выратавальнымі спецыяльнасцямі, заўсёды гатовы да дзеянняў у экстрэмальнай сітуацыі. Што-дзённа на дзяжурства заступаюць 12–14 чалавек асабовага саставу і 5 адзінак тэхнікі. 

З пачатку года пажарна-выратавальнымі разлікамі зроблена 48 выездаў на месцы ўзнікнення пажараў і іншыя здарэнні. Выратавана 2 чалавекі, прадухілена ад знішчэння агнём 4  збудаванні. У апошні час большасць падраздзяленняў актывізавала прафілактычную работу па папярэджанні пажараў, арганізацыі іх тушэння і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Своечасова выконваецца графік правядзення пажарна-тэхнічных абследаванняў аб’ектаў сацыяльнага і гаспадарчага пры-значэння, жылога сектара. Паспяхова вырашаюцца пытанні забеспячэння пажарнай бяспекі падчас правядзення важных сельскагаспадарчых работ і масавых мерапрыемстваў. 

Нашы падраздзяленні прымаюць 

удзел у спецыяльных тактычных вучэннях і спаборніцтвах санітарных дружын і пажарных фарміраванняў. 


На баявое дзяжурства заступілі…

Вековые традиции пожарной службы

 

Разам з намеснікам начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце Сяргеем Грабуном мы пабывалі ў некаторых падраздзяленнях аддзела па надзвычайных сітуацыях.

З раніцы ў ПАВЧ №1 на баявое дзяжурства заступіла змена №2, якую ўзначальвае начальнік каравула Сяргей Сурага. Асабовы састаў нёс службу згодна з раскладам унутранай службы: праводзіліся тэарэтычныя заняткі, тэхнічнае абслугоўванне машын, трэніроўкі, уборка памяшканняў і тэрыторыі. 

– У час кожнага дзяжурства,– адзначыў Сяргей Сурага, – мы адпрацоўваем “баявыя” дзеянні і ўдасканальваем сваё прафесійнае майстэрства, каб па сігнале трывогі былі гатовымі выехаць на ўтаймаванне вогненнай стыхіі.

З моманту паступлення сігнала на зборы даецца 40 секунд. Ад таго, наколькі аператыўна прыбудзе машына да месца выкліку, часта залежыць вынік надзвычайнай сітуацыі. 

Пабывалі мы і ў цэнтры аператыўнага кіравання. Сюды паступаюць паведамленні аб пажарах і іншых здарэннях. Спецыялісты службы ажыццяўляюць сувязь з усімі аварыйна-выратавальнымі падраздзяленнямі, медыцынскімі, праваахоўнымі, камунальнымі і іншымі арганізацыямі і ўстановамі. Набраўшы нумар 101, чалавек, які трапіў у бяду, атрымае неабходную дапамогу. 

Кантроль за выкананнем супрацьпажарных мерапрыемстваў вядуць супрацоўнікі інспекцыі Дзяржаўнага пажарнага нагляду. 

Служба 

для сапраўдных мужчын

 – Прафесія выратавальніка-пажарнага, – адзначыў намеснік начальніка РАНС Сяргей Грабун, – адна з самых складаных. Можна навучыцца паднімацца па высоўнай лесвіцы, рухацца ў густым дыме і ліквідаваць надзвычайную сітуацыю, аднак самае цяжкае – быць гатовым рызыкаваць сваім жыццём, каб выратаваць іншае. Таму служаць у нас сапраўдныя і адданыя справе мужчыны.

 Большасць нашых супрацоўнікаў – выдатныя спецыялісты. Ахвотна перадаюць маладым калегам свой багаты вопыт і веды начальнікі каравулаў Сяргей Сурага і Дзмітрый Скіба, камандзіры аддзяленняў Руслан Букаты, Уладзімір Горны, Ігар Лях, начальнікі пастоў Валерый Малчун, Юрый Руды і Сяргей Іванчук.

Нядаўна прайшлі спаборніцтвы па пажарна-выратавальным спорце. Пераможцай стала другая змена ПАВЧ №1, сярод пажарна-выратавальных пастоў – ПАВП №11. Лепшы асабісты вынік паказалі камандзіры аддзяленняў Руслан Букаты, Мікалай Земба, старшыя пажарныя Сяргей Малчун і Станіслаў Панасік, пажарны Віктар Кармызаў. 

Вялікую дапамогу ў выхаванні асабовага саставу аказвае нядаўна створаная раённая арганізацыя Беларускага грамадскага таварыства ветэранаў МНС “Выратавальнік”, якую ўзначальвае былы наш супрацоўнік Васілій Кічук.

Шмат увагі ўдзяляем падрыхтоўцы дастойнай падрастаючай змены. Так, на нядаўна прайшоўшым фінале абласнога злёту-алімпіяды класаў і вучняў факультатыўных груп “Бяспечнасць жыццядзейнасці” каманда “Факел” (гімназія №1) заняла другое месца. На працягу многіх гадоў кадэты профільнага класа гэтай установы цяпер вучацца ці закончылі вучобу ў вышэйшых навучальных установах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. 

Удзячным словам напярэдадні свята мы ўспамінаем нашых ветэранаў, тых, хто ў пасляваенны час ствараў пажарную службу раёна, а затым на працягу многіх гадоў забяспечваў бяспеку. Сярод іх Васілій Лойка, Мікалай Генюш і Васілій Генюш. Шмат гадоў аддалі прафесіі выратавальніка-пажарнага Васілій Кічук, Васілій Раманчук, Віктар Лагуноў, Уладзімір Карней. 

Дастойна прадаўжаюць традыцыі старэйшага пакалення цяперашнія нашы выратавальнікі. Высокай урадавай узнагародай – медалём “За бездакорнyю службу” III ступені адзначаны камандзіры аддзяленняў Руслан Букаты і Дзмітрый Лагуноў. З гонарам носяць нагрудны знак МНС “Выдатнік” камандзіры аддзяленняў Руслан Букаты, Мікалай Земба, старшына ПАВЧ №1 Алег Александровіч, начальнік ПАВП №13 Юрый Руды і ПАВП №11 Валерый Малчун. Сёлета гэтым знакам адзначаны камандзір аддзялення ПАВЧ №1 Уладзімір Горны. Напярэдадні прафе-сійнага свята Ганаровай граматай МНС узнагароджаны старшы вадзіцель ПАВЧ №1 Андрэй Камякевіч, граматай Гродзенскага ўпраўлення МНС – старшы інспектар інспекцыі Дзяржаўнага пажарнага нагляду Павел Нядзвецкі, дыспетчар ПАВЧ №1 Юрый Камарэц і ва-дзіцель паста №11 Міхаіл Новыш, Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – старшына ПАВЧ №1 Алег Александровіч. 

Па традыцыі жадаем усім выратавальнікам “сухіх рукавоў” і каб кожная раніца пачыналася са слоў дзяжурнага: “За мінулыя суткі здарэнняў не адбылося”. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.