Велікодная выстава сувеніраў адкрылася ў раённым аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры

У раённым аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў аграгарадку Дзярэчын адкрылася велікодная выстава сувеніраў. Яна будзе працаваць да 5 мая ўключна. Тут прадстаўлены работы таленавітых зэльвенскіх майстроў – Ірыны Дзерачэнік і Веранікі Жамойцінай (гліна), Ліліі Амяльянчык (саломка), Марыі Жоглік (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), а таксама вырабы ўдзельнікаў гуртка “Умелыя ручкі”.

Велікодныя кампазіцыі з гліны і саломы, гліняныя падсвечнікі ў выглядзе анёлаў і домікаў, сувенірныя яйкі, работы на духоўную тэматыку, калекцыю велікодных паштовак – гэта і многае іншае можна не толькі ўбачыць, але і набыць, каб упрыгожыць святочны стол або падарыць сваім родным і блізкім.

Неад’емнай часткай выставы з’яўляюцца яркія святочныя вербачкі, якія таксама можна набыць у сектары па арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці аг. Галынка (тэлефон для сувязі 3-19-52).

Загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Марыя Жоглік (на фота) шчыра запрашае ўсіх наве-
даць новую выставу, якая працуе штодзённа з 9:00 да 18:00 (з 13:00 да 14:00 – перапынак на абед), акрамя панядзелка і аўторка (выхадныя). Удакладніць інфармацыю можна па тэл. +375(33) 620-96-45. Гатовы для экскурсантаў і этнічны пакой, які знаходзіцца там жа, у аддзеле рамёстваў. Дарэчы, уваходны білет каштуе ўсяго 50 капеек.

Хутчэй адпраўляйцеся за сувенірамі… і святочным настроем!

Алена ГАРБАЦЭВІЧ

Цікавыя і актуальныя навіны Зэльвенскага раёна ў нашым Telegram-канале. Падпісвайцеся па спасылцы!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены