Велікодны карагод у вёсцы Дзярэчын

2102 Стала добрай нагодай у вёсцы Дзярэчын ладзіць тэатралізаванае свята “Велікодны карагод”. Гэта невялікая спроба адраджэння тых звычаяў Вялікадня, якія існавалі на нашай зямлі з даўніх часоў. А яшчэ – знаёмства юных дзярэчынцаў з традыцыямі роднага краю. Нашы бабулі добра памятаюць, як уся сям’я рыхтавалася да галоўнага гадавога свята. Вабілі пах духмяных пірагоў, дамашніх каўбас, яркі колер фарбаваных яек. Хацелася хутчэй усё гэта пакаштаваць. Як усімі думкамі набліжалі святую, таямнічую велікодную ноч. Нашы продкі ўмелі дзяліць між сабой і смутак, і радасць. Бабулі расказваюць, як старыя і маладыя збіраліся гуртамі, хадзілі па вёсцы, славілі ўваскрэслага Хрыста, спявалі велікодныя песні, віншавалі адзін аднаго са святам. Гэтыя вясёлыя гурты мелі нават сваю назву – валачобнікі. Здаецца, з тых пор прайшло і не так шмат часу, але мы, сучаснае пакаленне, не ведаем гэтых цудоўных звычаяў. Пагэтаму ў час “Велікоднага карагода” дзеці разам з арганізатарамі свята – работнікамі мясцовага Дома культуры і настаяцелем Свята-Праабражэнскай царквы протаіерэем Дзімітрыем Бялоцкім – яшчэ раз узгадалі гісторыю ўваскрашэння Іісуса Хрыста, даведаліся, як раней фарбавалі і чым упрыгожвалі велікодныя яйкі. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях з фарбаванымі яйкамі. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх гасцей чакалі духмяныя гарбата з пірог. 2103 Уваскрашэнне Хрыстова – свята, якое мае не толькі глыбокі багаслоўскі сэнс, але і свята, якое павінна яднаць людзей паміж сабой сапраўднай радасцю. “Беражыце сваю веру, мову і народныя традыцыі – менавіта яны аб’ядноўваюць насельніцтва ў нацыю” (Філіп Уайт). Кацярына Бялоцкая.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.