Весомый бородический колос
Жніво ў СВК “Баро-дзічы” ў самым разгары. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова наведаць лю-бы вытворчы ўчастак. Практычна ўсюды на палях адначасова працуюць камбайны, убіраецца салома і рыхтуецца глеба пад ураджай наступнага года.
– Мы шмат сродкаў уклалі ў тэхніку і мінеральныя тукі і зараз патрабуем ад
удзельнікаў жніва якаснай работы, – адзначыў галоўны аграном сельгаскааператыва Аляксандр Мулярчык. – У спрыяльныя для жніва дні зерне з раніцы да позняга вечара ідзе з нізкай вільготнасцю. Толькі паспявай убіраць!
На полі паміж вёскамі Пасуцічы і Забагонне, дзе мы сустрэліся з Аляксандрам Аляксандравічам, 6 збожжаўборачных камбайнаў убіралі азімую пшаніцу. Усе машыны – высокапрадукцыйныя, людзі – старанныя, таму бункеры запаўняліся адзін за другім. Але загадчык другога вытворчага ўчастка Міхаіл Сідар і камбайнеры былі незадаволены прастоямі з-за недахопу аўтамабіляў, якія адвозяць збожжа ад камбайнаў. Усе ўдзельнікі жніва добра разумеюць: для атрымання максімальнай ураджайнасці хлеб трэба ўбраць у аптымальныя тэрміны. Амаль паўгадзіны прастаялі 4 камбайны, пакуль са збожжасушыльнага комплексу прыехалі вадзіцелі Іван Макарэвіч і Мікалай Дожын. Пад пагрузкай яны былі ўсяго некалькі хвілін і зноў – у рэйс. Галоўны аграном неадкладна прыняў меры, і хутка на поле прыехалі яшчэ некалькі транспартных адзінак. Адказна ставяцца да справы вадзіцелі Віктар Дунецкі, Сяргей Шалястовіч, Міхаіл Памазкоў, Анатолій Нядзвецкі, Юрый Галаўко і іншыя.
Усяго ў гаспадарцы на жніве задзейнічаны 16 камбайнаў, экіпажам якіх неабходна ўбраць 2899 га зерневых і зернебабовых культур. Рабочы дзень камбайнераў пачынаецца ў 7 гадзін раніцы. Акрамя экіпажа ў скла-дзе Юрыя Цавеля і Гена-дзія Хведука, якія разам працуюць ужо шмат гадоў, высокія тэмпы і якасць уборачных работ паказваюць Уладзімір Архіп і Аляксей Цішко, Ігар Абрамчук і Іван Масюк, Віктар Навакоўскі і Яўгеній Казак, Аляксандр Ліпскі і Віктар Дунецкі, Вадзім Капыловіч і Анатолій Капыловіч.
У сельгаскааператыве працуюць тры збожжа- сушыльныя комплексы. Большасць збожжа паступае на “КЗСВ-30”, аператары якога Аляксандр Жукоўскі, Мікалай Альфуцін, Васілій Лойка і Кірыл Земба добрасумленна яго ачышчаюць і прасушваюць. Апошні працуе на сушылцы ўжо трэці сезон. У гэтым годзе Кірыл закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і накіраваны ў распараджэнне аддзела адукацыі, спорту і турызму. Сёлета гэты калектыў спадзяецца ў раённым спаборніцтве апярэдзіць сваіх калег з іншых гаспадарак.
Услед за камбайнамі механізатары на трох участках прыступаюць да ўборкі саломы. Сярод лепшых працаўнікоў, занятых на гэтай рабоце, Аляксандр Мулярчык назваў Максіма Аляхновіча, Анатолія Вікторку, Андрэя Рысюка, Аляксандра Шпакоўскага, Анатолія Жыліча і Віталія Якалцэвіча, якія штодзённа перавыконваюць заданні пры высокай якасці работ. Таксама добрасумленна працуюць на лушчэнні ржышча Аляксандр Малей і Сяргей Снітко, на ўнясенні гліфасатаў – Генадзій Марко, падвозіць ваду Леанід Хацян. З самай раніцы да позняга вечара на энерганасычаных трактарах “Беларус-3022 ДС” з абаротнымі плугамі вядуць ворыва глебы Артур Ясевіч і Сяргей Патаповіч. Хутка ім на дапамогу далучыцца і Уладзімір Ракевіч. Дзякуючы адладжанай арганізацыі працы, пад сяўбу азімага рапсу ўжо падрыхтавана 125 га.