Весялілі вяскоўцаў сталічныя зоркі і мясцовыя музыкі

1132 Сусветныя хіты і ўласныя аўтарскія кампазіцыі ў абрамленні прыгожага мужчынскага шматгалосся прадставіла на раённых “Дажынках” арт-група “Беларусы” – адзін з самых запатрабаваных мужчынскіх вакальных калектываў сярод знаўцаў якаснай элітарнай музыкі, які заваяваў як сэрцы меламанаў, так і добрую палову жаночых сэрцаў усіх узростаў. Творчасць харызматычных «беларускіх» мужчын высока ацаніла зэльвенская публіка на мінулагоднім Ганненскім кірмашы. Таму не выпадкова было вырашана запрасіць знакаміты калектыў і на раённае свята “Дажынкі”. 1131 І хоць назва гурта ў многіх з нас асацыіруецца з народнымі касцюмамі і песнямі на беларускай мове, ідэя калектыву заключаецца ў тым, каб паказаць сучаснага беларуса – адукаванага еўрапейскага чалавека, які ведае і паважае сваю гісторыю і сваю мову. У рэпертуары групы шмат замежных песень, але галоўнае месца ў сваёй творчасці “Беларусы” адводзяць менавіта роднай мове. Элегантныя касцюмы, мелодыі, ад якіх займае дух, дынамічнае выкананне і моцная энергетыка – усё гэта кожны змог убачыць і прачуць на сабе. 1097 Прыемна было адпачываць на раённых “Дажынках” у кампаніі аднаго з лепшых танцавальных калектываў Беларусі – шоу-балета “Імперыя” з Мінска. Высокае мастацтва танца падарыла гледачам яркія незабыўныя пачуцці. Прафесіянальныя артысты, дызайнерскія касцюмы і незвычайныя пастаноўкі – толькі частка таго, чым радавалі сталічныя госці вяскоўцаў. Канцэртная святочная праграма ўключала таксама выступленне народнага ансамбля народнай песні “Весялуха”, ансамбля народных інструментаў “Калаж”, танцавальных калектываў дзіцячай школы мастацтваў і іншых самадзейных артыстаў раёна. Ірына МІКЛАШЭВІЧ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.