Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Паважаныя зэльвенцы! Сардэчна віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!


Гэтае свята прасякнута пачуццём бязмежнай падзякі тым, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, абараніў нашу зямлю і падарыў нам волю. Яно па-сапраўднаму ўсенароднае, таму што кожны з нас марыць бачыць сваю краіну свабоднай і, мы, працягваючы слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў, імкнемся стваральнай працай унесці свой уклад у развіццё і росквіт нашай дзяржавы.
Дзень Рэспублікі ўвасабляе непарыўную сувязь шматвяковых традыцый беларускага народа і агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню нашай Радзімы. Гэта напамін пра каштоўнасць кожнай хвіліны мірнага і свабоднага жыцця.
Пройдзены няпросты шлях дзяржаўнага будаўніцтва, пераадолены пасляваенныя цяжкасці і нягоды, адбудаваны гарады і вёскі, краіна адрадзілася. Сёння Беларусь займае дастойнае месца ў міжнароднай супольнасці дзякуючы адзінству народа ў яго патрыятызме і веры ў будучыню.
Дарагія ветэраны, дзякуй вам за вашу ратную і мірную працу. Прыміце пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
У гэты светлы і радасны дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага шчасця, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі! А над нашай краінай няхай заўсёды будзе мірнае неба.
Са святам, дарагія сябры! З Днём Рэспублікі!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены