Віншаванне з Днём вызвалення Зэльвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Зэльвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

80 гадоў таму, 12 ліпеня 1944 года, была перагорнута самая страшная і крывавая старонка гісторыі Зэльвеншчыны, і над нашым раёнам заззяла светлае мірнае неба.
Але і сёння водгаласы тых трагічных гадоў не даюць нам права забыцца, якім коштам, мільёнамі колькіх чалавечых жыццяў, здабываўся мір.
Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны, працаўнікі тылу, за той складаны, але адзіна правільны выбар, які вы зрабілі дзеля свах дзяцей і унукаў, за ратны і працоуны подзвіг, за тое, што і сёння сваім прикладам мужнасці і самаадданасці вы ўдзельнічаеце ў патрыятычным і грамадзянскім выхаванні падрастаючага пакалення!
Жадаю ўсім жыхарам Зэльвенскага раёна моцнага здароуя, мірнага неба над галавой, дастатку і дабрабыту ў семʼях!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены