Віншаванне з Раством ад мясцовай улады

Паважаныя зэльвенцы!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Раства Хрыстова.
Вялікая ўрачыстасць Святой ночы аб’ядноўвае людзей вакол высакародных мэт. Віфліемская зорка асвятляе шлях да міласэрнасці і дабрыні, любові і надзеі. Раство – сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх. У гэты час у нашых душах пасяляюцца надзея на лепшае і вера ў здзяйсненне самых запаветных мар.
Няхай гэтыя светлыя дні напаўняюць нас чыстымі думкамі і натхняюць на добрыя ўчынкі, дораць светлы настрой і цяпло, умацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай растуць здаровымі дзеці і ўнукі, сустрэнуць каханне і шчасце маладыя, у радасці і дабрабыце жыве мудрае пакаленне старэйшых.
Дастатку, узаемаразумення і згоды кожнай сям’і!
Раёны выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии отключены