Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Зэльвеншчыны!
Сёння мы святкуем раённае свята “Дажынкі” – адно з самых галоўных і ў жыцці хлебароба, і ў жыцці нашага аграрнага раёна.
Ураджаі не даюцца лёгка. Сялянская праца, дзякуючы якой поў-няцца засекі краіны і забяспечваецца дастатак людзей, патрабуе максімальнай аддачы фізічных сіл, ведаў, уменняў. Сёлета мы захавалі ўзровень мінулага года па валавой вытворчасці зерня, ураджайнасць павялічылася на 5,4 ц/га. Зэльвенскі раён займае чацвёртае месца ў вобласці па ўраджайнасці і сёмае – па валавым зборы. На высокія паказчыкі працуюць правільная арганізацыя вытворчасці, вялікі земляробчы вопыт спецыялістаў. Свой уклад у агульны каравай унеслі інжынеры і механізатары, аграномы і іншыя работнікі гаспадарак.
За адданасць роднай зямлі, за ўмацаванне аграрнай эканомікі, харчовай бяспекі рэгіёну і краіны ў цэлым выказваем шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам жніва. Асаблівае прызнанне – пераможцам уборачнай кампаніі.
Шаноўныя хлебаробы!
Высока цэнім вашу нялёгкую працу. Нізкі вам паклон за духмяны каравай на нашым стале! Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах.
Раённы выканаўчы камітэтРаённы Савет дэпутатаў