Віншую вас з 765-годдзем Зэльвы! Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА
Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны, кіраўніцтва раёна!
Шчыра віншую вас з 765-годдзем Зэльвы!

Гэты святочны дзень злучае мінулае і будучыню пасёлка. Розныя пакаленні зэльвенцаў будавалі і стваралі яго сучаснае аблічча і праслаўлялі імя, а Зэльва трапятліва захоўвае памяць аб сваіх знакамітых і выдатных земляках.
Зэльвеншчына не раз перажывала знакавыя падзеі, якія змянялі ход яе гісторыі, адкрывалі новыя магчымасці. Ганненскія кірмашы зрабілі Зэльву буйным гандлёвым цэнтрам, удалае геаграфічнае становішча ператварыла мястэчка ў запатрабаваны рачны порт. У гады Вялікай Айчыннай вайны пасёлак стаў каардынатарам партызанскага руху на тэрыторыі раёна, а яго насельніцтва рабіла ўсё магчымае для набліжэння Перамогі.
Сёння Зэльва перажывае чарговы віток свайго развіцця, і ўжо сучаснае пакаленне ўпісвае ў яе летапіс новыя дасягненні, сваёй працай, стаўленнем і ўчынкамі вызначае, якім раён будзе заўтра і якім застанецца нашчадкам!
Ад усёй душы жадаю ўсім жыхарам і гасцям свята пазітыўнага настрою, а Зэльве – далейшага росквіту і дабрабыту! З юбілеем!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены