Вклад каждого важный
Умовам спаборніцтва, асабліва на жніве, у СВК “Сынкавічы” удзяляецца значная ўвага. Так, камбайнаваму экіпажу, працуючаму на “Лексіён-580”, пры намалоце ў дзень 100 тон і вышэй выплачваецца прэмія ў памеры 120 тысяч рублёў. Хлебаробам, якія вядуць уборку на “Джон Дзіры” і “КЗС-1218”, каб атрымаць адпаведную суму прэміі, неабходна намалаціць 80 тон. А вось “CF–80” павінен дасягнуць адзнакі ў 60 тон. Тэмпы і якасць адвозкі таксама адзначаюцца грашовай падтрымкай.
Па выніках уборкі вызначаны тры прызавыя месцы. Тут таксама важную ролю бу-дзе адыгрываць марка камбайна і ўмоўны намалот. За першае месца экіпаж прэміруецца сумай, адпаведнай 15 базавым велічыням, за другое – 13 і трэцяе – 11. Такія месцы і сумы прэмій чакаюць і вадзіцеляў-пераможцаў.
– Патрэбны не толькі тэмпы, але і якасць, – адзначае намеснік старшыні па вытворчасці Уладзімір Юч. – У пагоні за намалотамі, асабліва пры высокай вільготнасці, можна страціць зерне. Таму кожны дзень правяраем герметычнасць камбайнаў, кузаваў і прычэпаў. Таксама глядзім, як забяспечваецца ахова працы.
Дарэчы, пры парушэнні тэхналогіі ўборкі, страце зерня, парушэнні працоўнай дысцыпліны і тэхнікі бяспекі, экіпаж пазбаўляецца павышанай аплаты, прэміі, а таксама натуральнай аплаты (на першы раз – у 15-працэнтным памеры, другі – 30, трэці – 100% з дня дапушчэння парушэння і да канца ўборкі). Немалаважна для рабочага звяна, задзейнічанага на ўборцы-2013, атрымаць і зерне па льготных цэнах. Колькасць яго выдачы для кожнага работніка залежыць ад многіх паказчыкаў і агаворана ва ўмовах спаборніцтва.
Каб даведацца аб выніках сваёй працы, заработнай плаце, прэміі за дзень і з нарастаннем, камбайнеру ці вадзіцелю не трэба чакаць ранку наступнага дня. Звесткі апрацоўваюцца вельмі аператыўна. Вынікі за дзень спачатку падводзяцца на зернескладах, затым інфармацыя перадаецца ў дыспетчарскую і чалавек можа прыблізна ў 23 – 24 гадзіны ўжо пазнаёміцца з імі, нават па тэлефоне. Да-дзеная інфармацыя таксама ў 6 гадзін раніцы ўжо размешчана на інфармацыйным стэндзе ў будынку праўлення кааператыва, на дошках інфармацыі ў дыспетчарскіх, мехмайстэрнях і зернескладах, на вытворчых участках. Зранку, разам з пуцявым лістом, кожны механізатар індывідуальна на рукі атрымлівае і бюлетэнь.
Загадчыца елкаўскай сталовай Данута Махнач і повар Валянціна Гулевіч забяспечваюць удзельнікаў жніва гарачым харчаваннем. Абед развозіцца па трох участках прыблізна з 12.00 да 15.00, падвячорак – з 16.00 да 18.00. Стравы разнастайныя і, па словах хлебаробаў, настолькі сытныя, што нават, прыйшоўшы дамоў, не хочацца есці. Часта для прыгатавання абедаў закупляецца рыба, курыца, свініна, агародніна. Яла-вічына ў гаспадарцы свая, таму штотыднёва рыхтуюцца гуляшы і катлеты, адбіўныя і шніцалі.
На палях – пажарнае забеспячэнне, арганізаванае трактарыстамі кааператыва. Тэхніка з бочкамі вады, вогнетушыцелямі “дзяжурыць” пастаянна. Кожны камбайн укамплектаваны спецыяльнымі супрацьпажарнымі сродкамі тушэння. У наяўнасці – медыцынская аптэчка, мыйныя сродкі і ручнікі.
Моладзь і школь-нікі, якія сёлета прымаюць актыўны ўдзел у палявых работах, лічацца моцным падтрымліваючым звяном. Прыблізна 15 школьнікаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў цяпер працуюць на ўборцы саломы. І хоць іх заработная плата залежыць ад выпрацоўкі, у сярэднім у дзень хлопцы атрымліваюць 100 тысяч рублёў. Пры падвядзенні вынікаў уборачнай кампаніі школьнікі могуць разлічваць на прэмію і падарунак ад кіраўніцтва гаспадаркі і школы – бясплатную паездку ў месца, якое яны змогуць выбраць самастойна.
Нягледзячы на малы стаж работы, выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі ва-дзіцель Аляксандр Пачабыт (у мінулым годзе па выніках раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў ён заняў трэцяе месца) і трактарыст Аляксандр Малец. Вясной маладыя людзі былі задзейнічаны на грузаперавозках, падвозе кармоў, вады, хімпрэпаратаў. Зараз адвозяць зерне ад камбайнаў. Разам з карэспандэнтамі “Працы” гаспадарку наведала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Іна Шаўцова, якая пацікавілася ўмовамі працы юнакоў, выказала маладым механізатарам падзяку за стараннасць на жніве і пажадала папрацаваць на славу. Маладзёжны лідар раёна ўручыла Аляксандру Пачабыту сімволіку БРСМ.