Вспомним всех поимённо…

У бой ішоў камуністам

Сяргея Крыўцова вайна застала на службе ў Чырвонай Арміі. Першыя баі былі пад Масквой. Перад адным з баёў гвардыі старшы сяржант Крыўцоў напісаў заяву ў партыйную арганізацыю са словамі: «Калі паміраць, дык толькі каму-ністам». I ён ім стаў. Вось некалькі эпізодаў з баявой біяграфіі Сяргея Крыўцова. Часці савецкіх войск прабіраліся на Вязьму. Іх руху перашкаджаў добра ўмацаваны рубеж праціўніка. Камандзір самаходнай гарматы Крыўцоў атрымаў загад знішчыць нямецкую агнявую кропку на званіцы царквы. Падышоўшы на блізкую адлегласць, прамой наводкай адкрыў агонь па ворагу. Ха-піла ўсяго некалькіх стрэлаў, каб ліквідаваць агнявую пазіцыю. Людзі вызваленай вёскі з радасцю сустракалі байцоў.  А часці рухаліся наперад. Іх чакалі новыя баі. За баявую аперацыю Крыўцоў быў узнагароджаны медалём «За адвагу». …За Одэрам узвод старшыны Крыўцова за суткі падбіў 17 танкаў і 4 броне-транспарцёры. Радзіма зноў высока ацаніла подзвіг артылерыста. Ён быў узнагаро-джаны ордэнам Чырвонага Сцяга. І так ад бою да бою, ад узнагароды да ўзнагароды ваяваў бясстрашны салдат. Дзень Перамогі сустрэў у г.Прага. Сярод шматлікіх узнагарод Крыўцова – ордэны Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалі «За вызваленне Прагі», «За ўзяцце Берліна» і многія іншыя. Пасля заканчэння вайны Сяргей Аляксандравіч прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні разбуранай народнай гаспадаркі. Ён працаваў загадчыкам лесазавода, дырэктарам прамкамбіната, старшынёй Зэльвенскага сель-савета, начальнікам аўтакалоны, інжынерам па тэхніцы бяспекі ў ПМК-35.

Ён вызваляў Зэльву

Іван Карпіцкі нарадзіўся на Браншчыне. У рады Чырвонай Арміі быў прызваны ў кастрычніку 1939 года. Вайну Іван Кузьміч сустрэў на заходняй граніцы ў раёне Беластоцкага выступу ў саставе асобнай роты рэгулявання танкавых войск 25-й танкавай дывізіі 10-й арміі. Стрымліваючы націск ворага, яму давялося з баямі адыходзіць на ўсход праз Ваўкавыск, Зэльву, Слонім, Гомель… Амаль тымі ж дарогамі прайшоў ён і зваротны шлях, вызваляючы населеныя пункты Расіі, Беларусі, у тым ліку і Зэльву. Быў пехацінцам, артылерыстам, мінамётчыкам, танкістам 105-га знішчальнага супрацьтанкавага артылерый-скага палка 3-й арміі. Успамінаючы дзень вызвалення нашага пасёлка, Іван Карпіцкі расказваў: «12 ліпеня 1944 года нашы пехацінцы пачалі наступленне на пасёлак, аднак шлях іх прыпыніў варожы кулямётчык. Агнявая кропка знаходзілася на схіле гары, дзе зараз размешчана бальніца. Давялося ў бой пусціць знішчальную артылерыю.  Пад націскам нашых войск фашысты пачалі адыходзіць на Ваўкавыск. Многія сябры па зброі былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод, у тым ліку і я – камандзір гарматы”. Аб гераічным подзвігу Івана Карпіцкага сведчаць шматлікія ўзнагароды: ордэны Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі, Славы III  ступені, медалі «За адвагу», «За баявыя за-слугі» і іншыя. Пасля вайны шмат гадоў працаваў Іван Кузьміч у сельскагаспадарчай галіне, як і належыць франтавіку – сумленна і з усёй адказнасцю.   
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.