Вучні гімназіі №1 г.п.Зэльва вандруюць па краiне
Вучні гімназіі №1 г.п.Зэльва, якія наведваюць турысцка-края-знаўчы лагер “Патрыёт”, на канікулах не сумуюць. Іх адпачынак насычаны цікавымі падарожжамі і незабыўнымі ўражаннямі.
Штогод юныя турыс-ты наведваюць адну з абласцей нашай краіны, а затым рыхтуюць творчую справаздачу на конкурс “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Завочна вывучаюцца гарады і пасёлкі рэспублікі, распрацоўваецца маршрут вандроўкі. Сёлета гістарычнай спадчынай хлопчыкаў і дзяўчынак здзіўляла Гомельшчына.
Велічнасцю архітэктурных аб’ектаў запомніліся абласны цэнтр, Добруш, Рэчыца, Калінкавічы і Жлобін. З задавальненнем зэльвенцы наведалі Добрушскі раённы краязнаўчы музей і Гомельскі абласны музей ваеннай славы. Экскурсаводы пазнаёмілі вучняў з традыцыямі, памятнымі датамі і вядомымі дзеячамі рэгіёну.
Асаблівую асалоду падлеткі атрымалі ад прагулкі па Гомельскім палаца-паркавым ансамблі. Тут неверагодна прыгожы ландшафт, уздоўж ракі Сож размяшчаюцца помнікі прыроды і гісторыі. Па-за ўвагай не застаўся і гарадок атракцыёнаў, дзе выпала магчымасць весела правесці час.
Праз год-два гімназістам неабходна будзе вызначыцца з выбарам далейшага жыццёвага шляху. Таму яны цікавяцца навучальнымі ўстановамі рэгіёнаў, у якіх бываюць, і ўмовамі паступлення ў іх.
Варта адзначыць вялікую ролю турысцка-краязнаўчага лагера ў выхаванні дзяцей. Яны вучацца сама-стойна карыстацца гарадскім транспартам, аб’ектамі грамадскага харчавання, турыстычным сэрвісам. У такіх падарожжах мацнейшым становіцца сяброўства, выхоўваецца пачуццё адказнасці.
Наталля БУЛАК, дырэктар гімназіі №1 г.п.Зэльва.