Вулiца Аляксандра Матросава

Аляксандр Мацвеевіч Матросаў нарадзіўся ў г. Днепрапятроўску ў 1924 годзе. Рос без бацькоў, выхоўваўся ў дзіцячым доме г. Іванава. Працаваў памочнікам выхавальніка ў дзіцячай працоўнай калоніі ва Уфе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, пачаў прасіцца на фронт. Як непаўналетняму яму адмаўлялі ў прызыве. Тады Аляксандр звярнуўся з пісьмом да наркома. І яго накіроўваюць на вучобу ў Краснахолмскае пяхотнае вучылішча, адкуль малады камсамолец трапляе на фронт.

Удзельнік баёў на Калінінскім фронце ў складзе 254-га гвардзейскага стралковага палка 56-й гвардзейскай стралковай дывізіі. 23 лютага 1943 г. гвардзейцы вялі бой каля вёскі Чарнушкі Пскоўскай вобласці. Моцны кулямётны агонь з варожага дзота не даваў магчымасці выканаць пастаўленую задачу. Тады Матросаў, манеўруючы, незаўважна падкраўся да варожай кропкі і кінуў туды 2 гранаты. На некаторы час дзот замоўк, але калі салдаты рушылі наперад, зноў пачаў касіць байцоў. І тады Аляксандр закрыў амбразуру сваім целам…

Пахавалі героя на месцы геройскай гібелі, а ў 1948 годзе перапахавалі ў Вялікіх Луках, дзе стварылі мемарыяльны комплекс і музей, паставілі помнік. Імя Матросава носіць полк, у якім ён служыў, пераклічка воінаў палка пачынаецца з Матросава…

У Гродзенскай вобласці названы вуліцы ў Ваўкавыску, Гродне, Лідзе, Мастах, Навагрудку, Смаргоні, Вялікай Бераставіцы, Дзятлаве, Іўі, Карэлічах і Зэльве.

Яніна Шматко

Вам может быть интересно

Комментарии отключены