Вялікая Пятніца для хрысціян – дзень перажывання пакут і смерці Езуса на крыжы
На працягу сённяшняга дня дзверы касцёлаў зэльвенскай парафіі, у тым ліку і касцёла Святой Тройцы г.п. Зэльва, былі адчынены: адбываліся набажэнствы Крыжовага шляху, веруючыя маліліся перад цямніцай.

Вечарам адбылося набажэнства Адарацыі святога Крыжа. Літургія Мукі Пана пачалася не з прывітання святара, не са спеваў хору і парафіян, а з маўклівага моманту. У цішыні працэсія на чале з ксяндзом Яцэкам Маркелям падыйшла да алтара, дзе святар паў тварам перад Крыжам, міністранты і вернікі ўкленчыўшы, нізка схілілі галовы ў паклоне.

Падчас літургіі Слова прысутныя ўважліва слухалі апісанне Мукі Пана святым Янам, перажываючы за пакуты Пана. Затым памаліліся ў інтэнцыях за святы Касцёл, за адзінства хрысціян, за тых, хто верыць у Хрыста.

У галоўнай частцы набажэнства святар, спяваючы “Вось гэта дрэва крыжа, на якім памёр Збаўца свету” зняў з крыжа фіялетавую тканіну, якая засланяла распяцце фігуркі Пана на працягу апошніх двух тыдняў і сімвалізавала час пакут. Каталікі ў адказ спявалі: “Пойдзем з паклонам”.

Першым ушанаваў крыж настаяцель касцёла, за ім міністранты, дзеці, моладзь, жанчыны, мужчыны. Увесь гэты час гучалі жалобныя гімны.


Пасля ўдзялення святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены да сімвалічнай грамніцы, да гробу Пана Езуса . Тут Эўхарыстыя будзе знаходзіцца да Пасхальнай Вігіліі.




На працягу Вялікай Суботы вернікі змогуць маліцца перад грабніцай Хрыста. У 20 гадзіне распачнецца Вігілія Пасхальная.

- Тыя, хто па важных прычынах не смог прысутнічаць на набажэнстве Адарацыі Крыжу, могуць паглядзець сёння на тэлеканале “Беларусь 3” (у 23:35) набажэнства Крыжовага шляху з удзелам Папы Францішка на плошчы Святога Пятра ў Рыме.
Людміла ПОПКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены