Вясёлыя конкурсы, “Капялюш думак”, жартоўная латарэя: святочнае мерапрыемства адбылося напярэдадні 8 сакавіка ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў
Набліжаецца адзін з самых цудоўных святаў – Міжнародны дзень жанчын. А гэта значыць, што ў раёне пройдзе шэраг мерапраемстваў, прысвечанных да Дня 8 сакавіка. Адно з такіх адбылося сёння у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў.

Павітаў і павіншаваў з надыходзячым святам мілых дам намеснік дырэктара цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Сяргей Шостак.

Наведвальнікі аддзялення падрыхтавалі для сваіх мам, бабуль і гасцей цікавую праграму. На свяце можна было не толькі пасмяяцца, але і паўдзельнічаць у розных конкурсах. Сярод якіх былі такія заданні, як выканаць цыганскі танец, скончыць прыказку пра жанчыну, праспяваць прыпеўку і г.д.


Цікавай для ўсіх гасцей свята стала гульня “Капялюш думак”. Падносячы да галавы адной з дзяўчат ўключалася песня, у якой адлюстроўваліся жаночыя думкі.


Многа смеху і ўсмешак выклікала латарэя, прызы ў якой былі з гумарам. Напрыклад, камусьці дасталася цэлая швейная машынка «Зінгер» – іголка з ніткай. Сярод прызоў быў і фірмовы італьянскі касцюм-невідзімка, які ўдзельнік атрымаў на вешалцы.




Стваралі святочны настрой і вакальныя нумары Кацярыны Аўдзейчык, Артура Захарка, Івана Бортніка. Прыгожы танец гледачам падарыла Святлана Лабецкая.




У канцы свята ўсіх жанчын чакалі віншавальныя паштоўкі, зробленыя наведвальнікамі аддзялення.

Алена Гарбацэвіч
Комментарии отключены