Выпускной вечер прошел в детской школе искусств

8274

Выпускны вечар у дзіцячай школе мастацтваў стаў запамінальным у жыцці юных музыкантаў, танцораў і мастакоў.
Задоўга да пачатку мерапрыемства музыканты настройвалі свае інструменты, дзяўчынкі-танцоры ў стракатых сукенках паўтаралі танцавальныя рухі, пачынаючыя мастакі афармлялі выставу малюнкаў… Для кожнага з 39 выпускнікоў гэта падзея знакавая і хвалюючая, таму і рыхтаваліся да яе асабліва. Магчыма, некаторым яна дасць адлік прафесійнаму самавызначэнню, іншыя будуць радаваць сваёй творчасцю родных і знаёмых.
Школа мастацтваў – навучальная ўстанова, дзе пануе свет гукаў, фарбаў і харэаграфіі. Тут працуюць 37 настаўнікаў. Каб заўсёды быць на вышыні, яны пастаянна ўдасканальваюць прафесійнае майстэрства. Не дзіўна, што і вучні такія таленавітыя.
– У нас шмат адораных дзяцей, – адзначае дырэктар установы Вольга Генюш. – Яны паспяхова абараняюць гонар школы на конкурсах рознага ўзроўню. Здаецца, зусім нядаўна падлеткі толькі пачалі засвойваць нотную грамату, танцаваць і маляваць, а ўжо сёння праслаўляюць нашу Зэльвен-шчыну.
Ва ўрачыстай абстаноўцы дзеці атрымалі пасведчанні аб заканчэнні школы мастацтваў. Граматамі за выдатную вучобу ўзнагароджаны Аляксандра Тарасевіч, Антон Еўтухоўскі, Аляксандра Тумашчык і Кацярына Тырля, за актыўны ўдзел у жыцці ўстановы адукацыі – Кацярына Жамойціна, Вераніка Жук, Антон Александровіч і Кірыл Гогаль.
Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук. Граматай і падарункам Галіна Мікалаеўна адзначыла Аляксандру Тарасевіч, а ўсім выпуск-нікам пажадала далейшых поспехаў.
Сюрпрызам для хлопчыкаў і дзяўчынак стала выступленне іх настаўнікаў.
Затым дзеці прадэманстравалі сваё майстэрства, атрыманае за гады вучобы ў школе мастацтваў. Пранікнёна прагучала песня ў выкананні Кацярыны Тырлі. Энергічна кружыліся ў танцы вучні харэаграфічнага аддзялення. Захапленне слухачоў выклікала віртуознае валоданне музыкантамі скрыпкай, домрай, баянам, фартэпіяна, гітарай і іншымі інструментамі.
Наталля МАЦЮК.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.