Высокое признание
Ірыну Кандак, настаўніцу нямецкай мовы Князеўскай гімназіі, помню з таго часу, калі яна выкладала гэты прадмет яшчэ ў былой Конненскай школе. Нам, вучням, было вельмі цікава на яе ўроках, так як яны былі непадобныя адзін на другі. Да таго ж настаўніца, якая толькі што закончыла Мінскі лінгвістычны інстытут, была вельмі добрай і чулай.
Нават і не думала, што кароткае школьнае знаёмства з Ірынай Фамінічнай (праз год працы ў Коннен-скай БШ яе перавялі ў Кандацкую ПШ) знойдзе свой працяг у маім дарослым прафесійным жыцці. Таму было вельмі прыемна сустрэцца зноў (ужо ў ролі калег) з такім ініцыятыўным педагогам, багатым на ідэі, які змог зацікавіць сённяшніх дзяцей сваім прадметам.
Урокі замежнай мовы – адныя з самых прадукцыйных у гімназіі. І ў вучняў, і ў настаўнікаў ёсць выдатная магчымасць на занятках выкарыстоўваць камп’ютарныя тэхналогіі. Гэта станоўча ўплывае на прывіццё цікавасці да прадмета ў школьнікаў, а таксама ўзровень ведаў. Пацвярджэнне таму – штогадовыя перамогі вучняў гімназіі на раённых прадметных алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях па нямецкай мове. Мінулы навучальны год быў асабліва плённым на дасягненні. Ірына Фамінічна разам з вучаніцай 10 “А” класа Святланай Ленец даказалі на практыцы, што вучням і настаўнікам з сельскіх гімназій па сілах і рэспубліканскія п’едэсталы. (Газета “Праца” пісала аб іх выніковым выступленні на рэспубліканскай навукова-даследчай канферэнцыі).
Ірына Фамінічна не абмяжоўваецца толькі выкладаннем прадмета і індывідуальнай работай з вучнямі. Некалькі апошніх гадоў яна ўзначальвае метадычнае аб’яднанне настаўнікаў філалагічнага накірунку гімназіі. Па выніках раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы з адоранымі вучнямі ў 2012/2013 навучальным го-дзе аб’яднанне заняло 3-е месца.
Адміністрацыя гімназіі выказвае ўпэўненасць, што дзякуючы прафесіяналізму і самаадданасці ўсяго педагагічнага калектыву ўстановы, будуць дасягнуты станоўчыя вынікі ў выхаванні і навучанні падрастаючага пакалення.