Хлебное время

Хлебное время

 Сёлета зерневыя і зернебабовыя ў СВК “Галынка” займаюць 2535 га. Кожны гектар цяпер дае па 44 цэнтнеры збожжа. Па стане на раніцу 30 ліпеня ўбраны 354 га, намалочана 1556 т збожжа.

На жніве задзейнічаны 17 камбайнаў. Асаблівасцю ўборкі, як лічыць галоўны аграном кааператыва Мікалай Бяляўскі, з’яўляецца адначасовае паспяванне зерневых і зернебабовых культур,  азімага рапсу і насеннікаў мнагалетніх траў. Даводзіцца ўмела манеўраваць тэхнікай. Напрыклад, 26 ліпеня 2 звяны працавалі на ўборцы азімай пшаніцы, адно –  азімага рапсу. 29 ліпеня 7 экіпажаў займаліся ўборкай гароху, астатнія  –  ячменю. 

 З самай раніцы камбайнавыя экіпажы выводзяць свае магутныя машыны на палі гаспадаркі. Усе працуюць зладжана і адказна. Сярод лепшых тут называюць  братоў Віктара і Івана Марчукоў, Сяргея Карэнку з сынам Паўлам, Міхаіла Шкная і Аляксандра Ламеку, Івана Гарбара і Валерыя Прыткова, Уладзіміра Сідорыка і Юрыя Яўчынскага, Мікалая Сцяцко і іншых.

Адзін з лідараў унутрыгаспадарчага спаборніцтва Віктар Марчук працуе механізатарам 22 гады, з іх 17 сезонаў убіраў хлеб на камбайне “Дон-1500”, цяпер 6-ы сезон працуе на “КЗС-10К”.  15-ы сезон займаецца ўборкай хлеба і Мікалай Сцяцко.  Стараецца не адставаць ад вопытных камбайнераў і Дзмітрый Залеўскі. Да службы ў арміі ён тры сезоны быў памочнікам камбайнера ў свайго бацькі. Пасля дэмабі-лізацыі ўладкаваўся на спартыўны комплекс “Мінск-Арэна” машыністам “Амкадора”. На час жніва вырашыў дапамагчы роднай гаспадарцы і цяпер самастойна кіруе штурвалам  камбайна “КЗС-10К”. За дзень намалочвае больш за 50 т збожжа.

Напружана пазменна працуюць аператары збожжасушыльнага комплексу “КЗСВ-30” Юрый Галаванаў і Аляксандр Дубель, Сяргей Крэчка і Аляксандр Тыбулевіч. Апошні ў гэтым годзе закончыў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт і працуе ў гаспадарцы аграномам-аграхімікам. Большая частка збожжа паступае сюды. Вызначаюцца стараннасцю аператары сушылкі “М-819” Міхаіл Дубель і Антон Кавалевіч. 

Хлебное время

Галоўны аграном Мікалай Бяляўскі сярод загадчыкаў збожжаскладоў ставіць у прыклад работу Інэсы Пянцяк. Пад яе кіраўніцтвам першымі і лепш за іншых былі падрыхтаваны ўсе памяшканні для прыёму збожжа новага ўраджаю. І ў час яго прыёму і адгрузкі тут заўсёды чысціня і парадак. На Зэльвенскі ўчастак філіяла “Свінагадоўчы комплекс “Самаравічы” здадзена звыш 100 т жыта.

Хлебное время

 Няма прастояў у вадзіцеляў транспартнага звяна. Уладзімір Жоглік, з якім мы сустрэліся на разгрузачнай пляцоўцы, так і сказаў: ”Прабачце, доўга гаварыць няма часу – камбайны з поўнымі бункерамі стаяць не павінны”. На адвозцы збожжа добрасумленна працуюць Іван Марчук, Віталій Малец, Сяргей Сліж, Валерый Прыткоў, Міхаіл Кароль, Юрый Януль. 

СВК «Галынка» на час уборачнай кампаніі запрашае на работу маладых людзей, якія маюць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі С і пасведчанне трактарыста. Зарплата здзельна-прэ-міяльная.

Даведкі па тэлефоне 2-46-13, райкам ГА “БРСМ”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.