В санаторной школе проходят оздоровление ученики со всего Гродненского региона

«Здароўе – не ўсё, але ўсё без здароўя – нішто». З выслоў-ем Сакрата нельга не згадзіцца. А палічаць яго мудрым найперш тыя людзі, якія маюць адхіленні ў стане здароўя. І такіх, на жаль, у нашым грамадстве  апошнім часам становіцца ўсё больш. Апроч таго, пагаршаецца і здароўе дзяцей. Усхваляваныя бацькі шукаюць спосаб вырашэння праблемы. Ужо сутыкнуўшыся з хваробай, многія адпраўляюць дзяцей на аздараўленне ў санаторый. Але задумвацца варта не тады, калі захварэеш, а значна раней. Бо хваробу лепш папярэдзіць, чым змагацца з ёю. Ідэі значнасці здароўя і здаровага ладу жыцця з’яўляюцца прыярытэтнымі ў рабоце медыцынскага і педагагічнага калектываў санаторнай школы-інтэрната. Ва ўстанове маюць магчымасць прайсці аздараўленне дзеці з захворваннямі сардэчна-сасудзістай, эндакрыннай сістэм, органаў дыхання, з групы рызыкі за-хворванняў туберкулёзам і тыя, якія часта падвергнуты прастудным захворванням. З першых дзён заезду навучэнцы трапляюць пад пільны кантроль медыцынскага персаналу.  Педыятры  аператыўна вывучаюць дыягназы, робяць патрэбныя назначэнні. У распараджэнні медыкаў – кабінеты функцыянальнай дыягностыкі, фізіятэрапіі, лячэбнага масажу, спелеатэрапіі, аэрафітатэрапіі, лячэбныя ванны, інгаляторый. Расклад працэдур складзены так, каб не перагружаць арганізм дзіцяці. Таму знаходжанне ў санаторнай школе доўжыцца адну вучэбную чвэрць. За гэты час маленькія пацыенты без адрыву ад вучобы паспеюць атрымаць неабходны курс аздараўленчых працэдур. Па сутнасці, здароўе на 50% залежыць ад ладу жыцця. У нашай школе, пачынаючы з рэжыму дня, строга пры-трымліваюцца здаровых прынцыпаў. Як вядома, шматлікія хваробы выклікае няправільнае харчаванне. Каб уплыў ежы на арганізм нашых вучняў быў станоўчым, ва ўстанове арганізавана пяціразовае збалансаванае харчаванне. Выкарыстоўваюцца толькі натуральныя прадукты, якія ўтрымліваюць усе неабходныя элементы і вітаміны. А за гэтым строгі кантроль ажыццяўляе дыетсястра, якая штодзённа складае меню. Кожны школьны дзень пачынаецца з зарадкі, ніводны ўрок не абыходзіцца без фізкультхвілінкі. Дзякуючы фізічнай актыўнасці забяспечваецца працаздольнасць важнейшых органаў чалавека. У сувязі з гэтым у школе, акрамя ўрокаў фізічнай культуры і здароўя, прадугледжаны заняткі фізічнай рэабілітацыі, якія накіраваны на ўмацаванне здароўя і папярэджанне паталагічных працэсаў. Настаўнікі фізічнай рэабілітацыі ў залежнасці ад дыягназу распрацоўваюць комплексы практыкаванняў, якія  аказваюць станоўчае ўздзеянне на арганізм. Пасільную нагрузку атрымліваюць дзеці, аднесеныя па стане здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы. Для заняткаў выкарыстоўваюцца бегавая дарожка, велатрэнажоры, масажоры для ног і іншыя прыстасаванні. Да паслуг дзяцей – батут, тэнісныя сталы. У вольны час арганізуюцца Дні здароўя, спаборніцтвы, дзейнічаюць разнастайныя секцыі. Вялікую дапамогу ў аздараўленні дзяцей аказваюць спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы. Акрамя ква-ліфікаваных кансультацый, аказваецца і практычная дапамога. Аздараўленне дзяцей – праблема не толькі медыцынская. Здароўе ўключае фізічны, псіхічны, духоўны і маральны станы. Формы і метады работы педагогаў, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс у школе, таксама накіраваны на ўмацаванне здароўя вучняў. Комплекс фізіятэрапеўтычных працэдур, душэўная атмасфера, а значыць, і станоўчыя эмоцыі – усё разам – правільны шлях да здароўя. Ірына Шалястовіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 6 класа.  
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.