Як дабіцца поспехаў у прафесіі? Аб гэтым галынкаўскім вучням расказаў першы намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Грэцкі

У рамках праекта “Сустрэчы на ўсе 100!”, што рэалізуецца згодна з Канцэпцыяй развіцця пазітыўнага іміджу Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі на 2018 – 2021 гг. і накіраваны на стварэнне ўмоў для канструктыўнай камунікацыі маладога пакалення з прадпрымальнікамі, упраўленцамі, навукоўцамі, членамі грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, у Галынкаўскай СШ адбылася сустрэча з першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Яўгеніем Грэцкім.

Члены піянерскай арганізацыі нашай школы пазнаёміліся з Яўгеніем Васільевічам у нефармальнай абстаноўцы. Ён расказаў аб сваім жыццёвым шляху, аб тым, як вучыўся ў мясцовай школе, дзе набываў далейшую адукацыю, як атрымліваў працоўныя дасягненні. Адным словам, раскрыў сакрэты асабістага і прафесійнага росту. Затым пазнаёміў вучняў школы з праектамі, якія будуць рэалізоўвацца на Зэльвеншчыне ў наступным годзе.

Адказаўшы на пытанні, Яўгеній Грэцкі матываваў хлопчыкаў і дзяўчынак на выдатную вучобу і дасягненне пастаўленых перад сабой мэт.

Вялікі дзякуй Ягенію Васільевічу за тое, што ўдзяляе час падрастаючаму пакаленню.

Наталля РАКЕВІЧ

Вам может быть интересно

Комментарии отключены