“Я + Мама”. У Зэльве працуе адаптацыйная група для дзяцей
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 пачала функцыянаваць адаптацыйная група кароткачасовага знаходжання для дзяцей ранняга ўзросту “Я + Мама”.

Гэта група для дзяцей 2-3 гадоў. Асноўная ідэя ініцыятывы – стварыць спрыяльныя псіхалагічныя ўмовы адаптацыі дзяцей да ўстановы дашкольнай адукацыі, павысіць і замацаваць прэстыж установы, зрабіць яго прывабным для сем’яў, якія маюць дзяцей дашкольнага ўзросту.
“Я + Мама” – група сацыялізацыі: дзіця само выбірае, чым яму займацца. Выхавальнік Валянцiна Літвіновіч выкарыстоўвае сітуацыі, якія ўзнікаюць натуральным шляхам і мякка накіроўвае увагу дзіцяці да абласцей. Педагог рыхтуе прадметнае асяроддзе, якое стымулюе развіццё пазнавальнай актыўнасці дзіцяці і спрыяе з’яўленню розных сітуацый зносін паміж дзецьмі і дарослымі
Педагог працуе, як з групай, так і індывідуальна, ступень канцэнтрацыі ўвагі дзяцей паступова павялічваецца і яны ўключаюцца ў сумесную дзейнасць. Мама – актыўны ўдзельнік зносін, узаемаадносіны мамы і дзіцяці аптымізуюцца.
Навыкі, набытыя на сустрэчах, дзіця лёгка пераносіць у паўсядзённае жыццё. У групе адны і тыя ж гульні паўтараюцца на кожнай сустрэчы. Гэта не выпадкова, паўтаранасць гульняў неабходная: для стварэння камфортнай прадказальнай абстаноўкі, што вельмі важна для дзяцей ранняга ўзросту. Малышы радуюцца, калі загадзя ведаюць, што будзе далей, для павышэння ўзроўню самастойнай гульні. Прапанаваная дзейнасць адна і тая ж, але яна паступова ўскладняецца. Дзеці даведаюцца, як можна па-рознаму гуляць з адной і той жа цацкай. Гэта вельмі важна для сацыялізацыі. Толькі тады, калі дзіця добра ведае гульню, яно можа пачаць звяртаць увагу на тое, як гуляюць іншыя дзеці.
У пакоі (астравок “сэнсорыкі”) гульня не рэгулюецца педагогам. Ён не кажа дзецям і бацькам, што трэба рабіць. Але гэта зусім не азначае, што дзеці нічому не вучацца. Наадварот, менавіта падчас свабоднай гульні дзеці набываюць навыкі зносін, якія стануць падмуркам для ўсяго далейшага навучання. Падчас свабоднай гульні самі сабой узнікаюць розныя сітуацыі, у якіх дзеці вымушаны ўзаемадзейнічаць, а бацькі і педагог могуць дапамагчы ў тых выпадках, калі малы не ў стане справіцца сам.
Валянціна Іванаўна часам уключаецца ў сітуацыі, калі гэта дае магчымасць бацькам убачыць іншую мадэль вырашэння канфлікту. А таксама далучаецца да гульні дзіцяці і ўскладняе яе сюжэт, або прапаноўвае гульню, у якой могуць узяць удзел усе дзеці. У пакоі бацькі могуць убачыць: якім цацкам аддае перавагу іх дзіця, як паводзіць маляня сябе ў канфліктных сітуацыях, напрыклад, калі іншае дзіця паспрабуе адабраць упадабаную рэч і г.д.
Назіраючы за паводзінамі дзіцяці падчас гульні, бацькі пазнаюць пра яго значна больш, чым у звычайных бытавых сітуацыях. Гульня пакажа ім усе грані характару іх малога – яго дабрыню, пачуццё гумару, фантазію, адкрытасць або агрэсіўнасць, хітрасць, свавольства. Дзякуючы гульні бацькі атрымаюць магутны інструмент выхавання і развіцця свайго дзіцяці.
Вынікам працы зўяўляецца станоўчая дынаміка ў развіцці дзіцячых відаў дзейнасці, мяккая адаптацыя да ўмоў установы дашкольнай адукацыі.
Таццяна Каравайчык
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!
Комментарии отключены