«Я не паэт, а настаўнік, творчыя здольнасці якога «выкрылі»» — Алена Кароза запрасіла зэльвенцаў на чарговую літаратурную сустрэчу, прысвечаную 760-годдзю Зэльвы (+ВІДЭА)
Я не той чалавек, што шукае вышыні, Але я і не той, хто абходзіць вяршыню. Я – настаўнік душой, маё шчасце – у працы. А без творчай працы педагогам не звацца.
А.С.Кароза














- Верш Алены Станіславаўны “Першакласнік” уключаны ў беларускі «Букварь» для дапаможных школ.
- Алена Кароза не з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. “Я не паэт, а настаўнік. Вось маё наканаванне”.
- Чысціня душы і праўда – галоўнае творчае крэда паэткі. “Можна быць і падавацца. Як у жыцці, так і ў творчасці. Я магу толькі быць. Душэўная праўдзівасць – аснова маіх вершаў. Гэта маё шчырае стаўленне да ўсяго, што навокал”.
- Выдадзены адзіны суцэльна “карозаўскі” зборнік вершаў – “Складаемыя шчасця” (Зэльва, 2006). Між тым лік твораў ідзе на сотні. “Я шматдзетная маці ў гэтым дачыненні, бо маю за прынцып запісваць усё, што думаю. Не запісаць – значыць закапаць талент, які дадзены звыш. Запісаць – значыць падзяліцца душэўным цяплом, магчыма, стаць падтрымкай для кагосьці. Бывае, адно трапнае слова падымае чалавека з кален”.
- Алена Кароза – уладальнік незвычайнага сувеніра ад рэдакцыіі “Народнага доктара”. Аднойчы ў часопісе прыхільніца народнай медыцыны, Алена Станіславаўна заўважыла фотозагадку, адказ на якую даслала ў вершаванай форме. Апроч таго, што твор дае разгадку, ён змяшчае некалькі рэцэптаў з гэтай расліны, што засталіся Алене Станіславаўне ад бабулі. Такі грунтоўны падыход да задачы і быў адзначаны прызам – чайнай парай з лагатыпам выдання.