Як у Міжэрыцкай школе закладываюць асновы патрыятызму ў дашкольнікаў

Менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца асновы патрыятызму, усведамлення сябе часткай дзяржавы, развіваецца пазнавальны інтарэс да падзей, якія адбываюцца вакол нас.


Невыпадкова, што 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, у нашым дзіцячым садзе прайшлі акцыя “Спяём гімн разам”, тэматычныя заняткі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, “Сімвалы маёй краіны”. Дзеці прымалі ўдзел у дыдактычных гульнях. З імі правялі таксама гутаркі з разглядам ілюстрацый “Правы дзіцяці” і “Якія ў дзяцей абавязкі?”.


Дашкольнікі з выхавальнікамі наведалі чытальную залу Міжэрыцкай бібліятэкі, дзе з вялікім задавальненнем разглядвалі кнігі пра Беларусь, дзіцячыя часопісы.
Такі вопыт неацэнны: ён спрыяе пашырэнню дзіцячых уяўленняў аб дзяржаве і сімвалах Рэспублікі
Беларусь, выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы.

Выхавальнік групы інтэграванага навучання і выхавання Міжэрыцкай БШ імя У.Ляха
Святлана Бяляўская

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены