Ярнеўскiя рэкорды
Зіма – напружаны час для жывёлаводаў. Не будзе ў іх адпачынку і ў навагоднія дні. Але аб тым, каб падарыць гэтым старанным працаўнікам святочны настрой, паклапацілася кіраўніцтва СВК “Сынкавічы” – на вы-творчых аб’ектах рознакаляровымі агеньчыкамі заззялі ёлкі.
– Новы 2015 год сустракаем добрымі паказчыкамі, – расказвае начальнік комплексу па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы “Ярнева” Вольга Мысліцкая. – З пачатку года атрымалі 1431 т валавых прываг жывёлы, сярэднясутачныя прывагі склалі больш чым 900 г. На перапрацоўчыя прадпрыемствы рэалізавана 1517 тон мяса.
Высокія паказчыкі – заслуга ўсіх працаўнікоў гаспадаркі. Дзякуючы іх напружанай працы на комплексе створана трывалая кармавая база, ад якой залежаць прывагі і прадукцыйнасць жывёлы.
Поспех калектыву ў многім залежыць ад людзей, якія тут працуюць. Вялікую работу па аздараўленні пагалоўя праводзіць вет-урач Пётр Жук. На дарошчванні маладняку добрых паказчыкаў дабіваюцца муж і жонка Аляксандр і Алена Ісадыкавы.
Шмат гадоў працуюць у калектыве аператары па адкорме Валянціна Атрошанка, Аліна Аўсіец, Алена Цярэшка, Лілія Масюк, Вольга Дзянішчык, Надзея Кандраценка, Таццяна Шараева і іншыя. Яны ўносяць важкі ўклад у павялічэнне вытворчасці мясной жывёлагадоўлі.
Віктар МАКОЎСКІ.