Учора адзначалася 71-я гадавіна вызвалення Ленін-града ад фашысцкай блакады. З гэтай нагоды работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі Валянціна Масюк, Марына Кніга і Вольга Камякевіч наведалі былую блакадніцу – жыхарку Зэльвы Валянціну Валюк (на здымку).
Валянціна Міхайлаўна сустрэла гасцей бадзёра і з цёплай усмешкай.
– Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці і дабрабыту. Заставайцеся такой жа жыццярадаснай і надалей, – з такімі словамі звярнуліся да жанчыны работнікі бібліятэкі.
Сардэчныя пажаданні расчулілі жанчыну. Цяпло чалавечых зносін і ўвага – найлепшы падарунак для такіх людзей.
Дарэчы, напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэкары праводзяць патрыятычную акцыю “Удзялі ўвагу ветэрану”. А гэта значыць, што кожны ўдзельнік вайны не за-станецца без увагі.
Віктар МАКОЎСКІ.