Юбiлей – разам з сябрамi

1528 Алу Вілесаву ведаюць у Зэльве многія. Хто памятае яе па агульнаадукацыйнай школе, хто – салісткай раённага Дома культуры, а большасць, вядома, як выхавальніка дзіцячага сада. У апошнія гады Ала Іванаўна заваявала прызнанне як актыўны ўдзельнік Ганненскага кірмашу: яе балкон, упрыгожаны ў старадаўнім стылі, не раз адзначаўся журы як адзін з лепшых. Адным словам, сабрацца на юбілейны вечар Алы Вілесавай было каму. Напярэдадні бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі зрабілі для юбіляркі падарунак: выдалі зборнік яе вершаў і песень “Осенний листопад”. Падрыхтавалі прэзентацыю і пастараліся ўключыць у яе ўсе асноўныя вехі жыцця. Вытокі 1526 Пачалі размову з вытокаў – бацькоў Алы Іванаўны. Іван Ягоравіч і Зінаіда Мацвееўна Трухалёвы выгадавалі траіх дзяцей: дзвюх дачок і сына. Пра бацьку Ала Іванаўна можа расказваць бясконца. Быў ён вельмі таленавітым чалавекам. Закончыўшы ў юнацтве вучылішча па настройцы музычных інструментаў, з’яўляўся непераўзыдзеным майстрам па наладцы баянаў. Мог і цалкам стварыць гэты інструмент. Віртуозна граў на ім. Прайшоў з сябрам-баянам усю вайну. Вельмі добра маляваў, выпілоў-ваў лобзікам па дрэве. Некаторыя яго мастацкія вырабы захаваліся ў сем’ях дзяцей. Многія з іх Ала Іванаўна прынесла на выставу, аформленую ў фае Дома культуры, дзе праходзіла сустрэча. Але галоўнай любоўю Івана Ягоравіча была музыка. Ён і дзяцей вельмі хацеў бачыць музыкамі. Дочкі яго надзеі апраўдвалі: спачатку вучыліся ў Зэльвенскай музычнай школе, а потым – у Гродзенскім музычным вучылішчы. Людміла пазней і музычнае аддзяленне Гродзенскага педінстытута закончыла, зараз працуе выкладчыкам музыкі. А вось Ала пасля музпеда пайшла на дашкольнае ад-дзяленне Магілёўскага педвучылішча. Што, як паказаў час, стала яе дарогай. Але аб гэтым крыху пазней. Вядучыя імпрэзы Вольга Камякевіч і Марына Кніга нагадалі пра песню “Зельвенский вальс”, створаную Іванам Трухалёвым і Віктарам Асіпенкам шмат гадоў таму назад. Песня доўга была візітоўкай зэльвенцаў на абласных фестывалях і конкурсах. А на своеасаблівым бенефісе Алы Іванаўны песню бацькі падарылі дачцэ ўдзельнікі хору ветэранаў “Успамін”. Сама Ала Іванаўна прачытала прысвечаны бацьку верш “Светлой памяти отца…” Памяць маці Зінаіды Мацвееўны дачка ўшанавала дзвюма песнямі “З намі маці” (сл.В.Вабішчава) і “Руки матери” (сл. А.Гараднічага). Прызванне 1529 Мы ўжо гаварылі, што музыка стала прафесіяй толькі для адной дачкі Івана Ягоравіча. Ала ж выбрала іншы шлях. І што ён быў сапраўды яе, па-цвярджалася не раз у жыцці. На святочным вечары гэта сардэчнымі словамі выказала былая выхаванка Алы Іванаўны Галіна Уладзіславаўна Баль. Галачка-Галіна нагадала юбілярцы, як, даведаўшыся, што адну з груп у садку будзе набіраць яе былая выхавацелька, прывяла да яе сваю дачушку. Кожнаму стала зразумела без лішніх слоў: добрым і клапатлі-вым выхавальнікам была Ала Іванаўна! Яшчэ адным доказам трапнага выбару лёсу была прысутнасць на свяце практычна ўсіх выхавальнікаў садкоў Зэльвы, дзе працавала Ала Іванаўна. Прыйшлі і настаўнікі другой школы, з якімі Вілесава выхоўвала “нулевічкоў”. А музыка не адпускае Як дачку музыканта музыка суправаджае Алу Іванаўну па жыцці. Калі жыла з сям’ёй у Феадосіі, наведвала харавую і вакальную студыі, спявала ў хоры. Вярнуўшыся на радзіму, у час працы ў садку з ахвотай рыхтавала з дзецьмі музычныя нумары да святочных ранішнікаў. Выйшла на пенсію – з задавальненнем пачала прымаць удзел у выступленнях хору ветэранаў “Успамін”. Вось ужо восем гадоў два разы на ты-дзень спяшаецца Ала Іванаўна на рэпетыцыі ў Дом культуры. З ахвотай ездзіць на занальныя і абласныя фестывалі. Як уладальніцы моцнага прыгожага голасу ёй давяраюць сольныя выступленні. 1527 А аднойчы неўгамонная Вілесава вырашыла паспрабаваць свае сілы як самадзейны кампазітар. У гэтым ёй вельмі дапамагаюць выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў Уладзімір Сарокін і Аляксандр Сямёнчык. Аўтарскія і на словы іншых паэтаў песні ў зборніку маюць свой раздзел – “Мелодия души”. Музыку Ала Іванаўна чуе і ў сваіх вершах, і ў творах землякоў. На юбілейным вечары прагучалі песні на словы Алены Букатай, Уладзіміра Мазго, Валянціна Семянякі, Галіны Тарасік. Многія спявала сама віноўніца ўрачыстасці, некаторыя выконвалі ўдзельнікі хору “Успамін” Анатолій Кніга, Ларыса Сталпец, вакальная група. “Успамін” у сваім рэпертуары мае некалькі песень Вілесавай. Першай была “Спасибо вам за жизнь!”. Потым нарадзі-ліся “Белая Русь” і “Фестываль ветэранскіх хораў”. За аўтар-скія песні Алу Іванаўну ўзнагародзілі граматай абласнога фестывалю “Не стареют душой ветераны”. І, як адзначыла ў сваім віншавальным выступленні Ларыса Клімуць, таксама ўдзельніца хору, некалькі песень Вілесавай пачалі выконваць ветэранскія калектывы Гродзенскай вобласці. Па раздзелах зборніка “Осенний листопад” Зборнік скампанаваны з розных па размерах і вартасці сямі раздзелаў. Самыя вілікія – “Ищу я истину в жизни” і “Мелодия души” (песні). Пра песні мы ўжо вялі размову, час сказаць і пра вершы. Разам з вершаванымі радкамі прысутныя аддаваліся ўспамінам… Гучыць верш “Танцплощадка”, на экране – бацька Алы Іванаўны з баянам, а вакол – маладыя зальвяначкі (не вы-ключана, што нехта з прысутных і сябе там разгледзеў). Вядучыя пачынаюць знаёміць з раздзелам “Глазами сердца” – і на медыяэкране непараўнальныя краявіды Зэльвы. Міжволі шукаеш знаёмыя куточкі. Свята захоўваючы памяць пра бацьку-ветэрана, Ала Іванаўна з болем у сэрцы піша пра тых, хто “попирает память о героях тех военных лет”, хто “с землей равняет памятники, обелиски”. Наведаўшы дзіцячы лагер смерці ў Саласпілсе, прысвяціла маленькім ахвярам фашызму верш. Вядучыя даверылі прачытаць “Детям детского лагеря смерти…” Ларысе Сталпец, якая сама цудам выратавалася з гэтага страшнага месца. У раздзеле “Посвящаю…” – знаёмы чытачам “Працы” верш пра бацьку, некалькі невялікіх прысвячэнняў калегам, хору, земляку і паэту Аляксею Галаскоку, а таксама ўдзячнасць Уладзіміру Сарокіну. Ала Іванаўна, добра ведаючы цану працы музыканта, называе свайго даўняга знаёмага “магом-чаровником” і “маэстра”. Невялікі раздзел “Ганненскі кірмаш” уключае тры вершы пра галоўны брэнд Зэльвы XXI стагоддзя. Уручаючы Але Вілесавай зборнік, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлана Жамойціна сказала: “Вы чалавек нястомны, няхай і надалей хапае Вам энергіі на добрыя справы”. Тыя, хто добра ведае Алу Іванаўну як суседку ці адна-класніцу, падкрэслівалі яе вялікую працавітасць, улюбёнасць у прыроду, малую радзіму, адданасць бацькам і родным. Шмат было сказана цёплых шчырых слоў у адрас юбіляркі. А яна, у сваю чаргу, вельмі дзякавала ўсім, хто раздзяліў з ёю радасць сустрэчы. Яніна Шматко.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.