Юбилею Агнии Барто приурочили одно из заседаний в литературном клубе «Малюся слову»
У нядаўна створаным літаратурным клубе “Малюся слову” пры аддзяленні дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылося пасяджэнне, прысвечанае 110-годдзю Агніі Барто.
Пажылыя аматары мастацкага слова вырашылі адзначыць юбілей выдатнай пісьменніцы разам з тымі, каму Агнія Львоўна прысвяціла ўсё сваё жыццё, – дзецьмі. Запрашэнне пенсіянераў прыняла класны кіраўнік 2 класа СШ №2 Алена Ганчарэнка. І адразу ўнесла сваю прапанову: дзеці будуць не толькі слухачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі святочнай імпрэзы.
Пасяджэнне пачала бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Раіса Навасад. Яна пазнаёміла дарослых і дзяцей з біяграфіяй пісьменніцы. Шмат цікавага пачулі прысутныя. Напрыклад, пра тое, што Агнія была выпуск-ніцай балетнай школы, што на паэтычны шлях яе благаславіў наркам Луначарскі, яна была аўтарам сцэнарыя любімага многімі фільма “Падкідыш”, прататыпам вершаў пра “Вовку – добрую душу” быў унук пісменніцы, а Таня, которая “громко плачет”, – дачка пісьменніцы і г.д.
Вядучыя імпрэзы Алена Еўдакімава і Алена Пайзулаева давалі слова то дзецям, то дарослым. Яны звярнулі ўвагу на тое, что вершы Агніі Барто – гэта сапраўдны летапіс дзяцінства. У яе творах жывуць немаўляты, дашкольнікі, малодшыя школьнікі і тыя, хто ўжо здольны несці адказнасць за свае ўчынкі. Дарослыя вельмі цёпла сустракалі маленькіх чытачоў (а чытачамі быў практычна ўвесь 2 клас), а дзеці з цікавасцю сачылі за бабулямі і дзядулямі, што, аказваецца, таксама нядрэнна ведаюць творы іх любімай пісьменніцы.
Асаблівай увагі ўдастойваліся вершы “Но поймите и меня” (Арсеній Мацкевіч), “ Игра в стаю” (Паліна Горная, Ілья Кавалевіч), “Королева” (Ангеліна Дарашэнка), “Любяка” (Анастасія Янулевіч), “Ботаника больна” (Віялета Ляонік, Цімафей Панамароў, Вадзім Рыбак, Кацярына Козел). Верш “Копейкин” інсцэні-равалі Цімафей Глушэня і яго бабуля Ангеліна Уладзіміраўна. А верш “Медвежонок – невежа” бабулі і ўнуку дапамог праінсцэніраваць
удзельнік літаратурнага клуба Міхаіл Пазнанскі.
Вельмі артыстычна выглядалі дарослыя выканаўцы вершаў Барто Алена Еўдакімава, Ева Артурава, Ала Бутакова, Галіна Рудая, Людміла Шышко.
Супрацоўніцтва старэйшага і малодшага пакаленняў зэльвенцаў спадабалася і тым, і другім. Вырашылі і мерапрыемства з нагоды юбі-лею дзіцячага пісьменніка Васіля Віткі падрыхтаваць разам.
Яніна ШМАТКО.