З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

ШАНОЎНЫЯ ВЕТЭРАНЫ! ПАВАЖАНЫЯ ЗЭЛЬВЕНЦЫ!

Ад усёй душы віншую вас з галоўным святам у гісторыі нашай дзяржавы – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Негледзячы на дзесяцігоддзі, мінулыя з памятнага ліпеня 1944 года, Беларусь свята шануе памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы самаахвярнасці і мужнасці каторых мы маем магчымасць жыць у міры і згодзе, гадаваць дзяцей, песціць унукаў, будаваць гарады і верыць у дабро. Мы будзем шчыра зберагаць праўду аб страшных падзеях тых гадоў і не дазволім перапісаць летапіс нашай краіны і апаганіць вялікі подзвіг нашых продкаў.

Дарагія сябры! Шчыра жадаю ўсім нам мірнага неба, добрага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Вам может быть интересно

Комментарии отключены