З дынастыі хлебаробаў

1440 Часта можна сустрэць дынастыі настаўнікаў, медыкаў, ваенных і, на жаль, усё радзей – работнікаў сельскай гаспадаркі. Праца на зямлі, безумоўна, вельмі цяжкая, але выклікае бязмерную павагу. Справай усяго жыцця для Ула-дзіміра Кіцуна, аднаго з лепшых механізаратаў СВК “Караліно”, стала вырошчванне хлеба. І выконвае ён гэтую пачэсную работу самааддана. Так, як у свой час рабілі яго продкі. – Бацька заўсёды працаваў у калгасе «Караліно» механізатарам, – расказвае Уладзімір Аляксандравіч. – Ён і прывіў мне і маім братам любоў да зямлі і тэхнікі. Ужо ў восьмым класе я пачаў працаваць з бацькам на камбайне. Памятаю, як цяжка было ўставаць раніцай. Тым не менш, падымаўся і разам з ім спяшыў на палявы стан, каб падрыхтаваць нашу “Ніву” да выхаду ў поле. А потым цэлы дзень, нягледзячы на спякоту і стому, убіраў ураджай. З юнацкіх гадоў я ўжо ведаў цану хлебу. Спецыяльнасць механізатара Уладзімір атрымаў у Міжэрыцкім вучэбна-вытворчым камбінаце. Пасля заканчэння школы застаўся працаваць у роднай гаспадарцы трактарыстам. Затым была служба ў Пінскім пагранатрадзе. Туды, як вядома, накіроўвалі толькі лепшых хлопцаў. Пасля дэмабілізацыі Кіцун вярнуўся дамоў і, вядома ж, у родную гаспадарку. З вясны да позняй восені араў, сеяў, нарыхтоўваў кармы і ўбіраў вырашчаны ўраджай. Першае сваё сама-стойнае жніво правёў на старэнькай “Ніве”. Шмат часу і ўмення прыйшлося затраціць Уладзіміру разам з малодшым братам Дзмітрыем, каб давесці тэхніку да нармальнага рабочага стану. Але колькі было радасці, калі камбайн не падвёў падчас уборкі. Праўленне гаспадаркі адзначыла старанную працу сямейнага экіпажа. У наступным годзе ім даверылі больш дасканалы камбайн “Дон-1500” , на якім яны дасягнулі высокіх намалотаў. Ужо некалькі сезонаў Кіцуны ўбіраюць ураджай на розных камбайнах. Сёлета Уладзімір заняў другое месца сярод камбайнераў сельгаскааператыва. Акрамя жніва выдатна працаваў на сяўбе цукровых буракоў, унясенні ядахімікатаў, іншых палявых работах. Кіраўнік гаспадаркі Алег Бурдук вельмі задаволены працай Кіцуна: “Да любой справы падыходзіць адказна. Не трэба сумнявацца – выканае яе заўсёды ў тэрмін і якасна”. Віктар МАКОЎСКІ.

Дарагія працаўнікі і ветэраны гаспадаркі! Сардэчна віншуем вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Прыміце шчырую ўдзячнасць за добрасумленную і плённую працу, вернасць абранай справе, высокую адказнасць і ўменне дасягаць пастаўленых мэт. Няхай вынікі вашай работы прыносяць вам задавальненне і дастатак у ваш дом. Жадаем вам моцнага здароўя, дабра- быту і поспехаў на хлебнай ніве! Праўленне і прафкам СВК “Караліно”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.