З прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскага работніка!

Доктар – адна з самых адказных прафесій, бо яго памылка можа апынуцца фатальнай для цела або духу. Таму ад прадстаўнікоў медыцыны мы чакаем не толькі прафесіяналізму, але і асаблівага ўзроўню маральнасці і душэўнай чысціні.

Удасканаленне сістэмы аховы здароўя з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, а стварэнне ўмоў для эфектыўнага развіцця медыцыны, вырашэння сацыяльных праблем медыкаў – першачарговай задачай. Сваімі поспехамі і нястомнай працай работнікі галіны ўносяць дастойны ўклад ў агульную справу – зберажэнне здароўя насельніцтва і павышэнне якасці жыцця, а значыць, і росквіт нашай краіны. Вялікі дзякуй вам за цярпенне і адданасць сваёй справе.

Асобныя словы ўдзячнасці выказваю прафесіяналам старэйшага пакалення, якія захоўваюць лепшыя традыцыі айчыннай медыцыны і перадаюць свае мудрасць, веды і бясцэнны вопыт маладым калегам. Шчыра жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, новых выдатных дасягненняў і ўдзячных пацыентаў!

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін СЕМЯНЯКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем  Telegram-канале.  Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены