З Вялікаднем! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семенякі

Шаноўныя вернікі! 

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Пасха Гасподня – гэта свята перамогі жыцця над смерцю, а ўваскрасенне Хрыста –фундамент хрысціянскай веры, краевугольны камень, пакладзены ў падмурак нашай надзеі на збаўленне, крыніца моцы і сэнс існавання. 

У гэты Вялікі дзень шчыра жадаю ўсім, каб у вашых сем’ях заўсёды панавалі любоў і ўзаемаразуменне, а ў душах – неўміручая пасхальная радасць, якая умацоўвае ў сэрцах і веру, і надзею, і любоў і да Бога, і да ўсіх людзей, якія вакол нас. 

Божага благаславення і дапамогі, здароўя, спакою і дастатку, шчасця і дабрабыту!

Хрыстос уваскрос! 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

Вам может быть интересно

Комментарии отключены