З Вялікаднем! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ ЗЭЛЬВЕНШЧЫНЫ!

Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!

Сустрэча з таямніцай Хрыстовай Пасхі адкрывае перад намі веліч і моц Божай любові да чалавека. Радаснае і поўнае веры перажыванне велікодных святаў напаўняе нас свядомасцю таго, якое велізарнае значэнне мае хрысціянства і як моцна яно перамяняе жыцці цэлых грамадстваў і асобных людзей.

Шчыра жадаю, каб гэтыя святочныя дні, якія ствараюць асаблівую нагоду для ўдзячнасці, а таксама спаткання з роднымі і блізкімі, былі напоўненыя духам Хрыстовай перамогі, прабачэння і любові і прынеслі ў вашы дамы паразуменне і шчасце.

Хрыстос уваскрос!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.СЕМЯНЯКА

Вам может быть интересно

Комментарии отключены