З Вялікаднем, зэльвенцы! Віншаванне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя вернiкi, дарагiя сябры!

Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем.

Гэта свята ўзмацняе веру ў дабро, мір, справядлівасць і спагаду. Менавіта гэтыя якасці, выхаваныя хрысціянскай верай, – неад’емныя рысы нацыянальнага характару беларусаў. Велікодныя дні заклікаюць усіх нас цаніць каштоўнейшы дар жыцця, захоўваць мір ва ўласнай душы, сярод блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спачувальнымі і міласэрнымі.

Моц нашага шматканфесіянальнага грамадства – у адзінстве: мы заўсёды дапамагаем адзін аднаму ў імкненні ствараць добрыя справы, атульваць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спачуванні.

Няхай узнёслы пасхальны настрой дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі, дапаможа ва ўсіх справах, а дастатак, давер і згода будуць у кожнай сям’і.

Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і міру!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Вам может быть интересно

Комментарии отключены